Зарегистрированы кандидаты в депутаты Витебского областного Совета депутатов

Актуалии

Зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў
Акруговая выбарчая камісія Шумілінскай выбарчай акругі № 39 па выбарах дэпутата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў рашэннем №7-3 ад 20.02.2014 года зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе № 39:
ВІНАКУРАВА Руслана Васільевіча – нарадзіўся 2 верасня 1974 года, працуе старшынёй Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, пражывае ў гора-дзе Віцебск, беспартыйны, даходы, атрыманыя па месцы асноўнай работы, складаюць за 2013 год 119036760 рублёў, мае нерухомую маёмасць: кватэру ў горадзе Віцебску;
КРЫШТОНА Алега Аляксандравіча – нарадзіўся 23 лістапада 1987 года, аказвае паслугі ў сферы аграэкатурызму, пражывае ў вёсцы Заобаль Шумілінскага раёна, член ліберальна-дэмакратычнай партыі, даходаў за 2013 год не мае, нерухомай маёмасці не мае.
Надрукавана ў №14 ад 21.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *