Чтобы мышь не проскочила

Здоровье

КАБ ПАЦУК НЕ ПРАЛЕЗ І МЫШ НЕ ПРАСКОЧЫЛА
Пацукі і мышы з’яўляюцца крыніцай заражэння чалавека рознымі інфекцыямі, у тым ліку і асабліва небяспечнымі. Заражэнне адбываецца ў быце, пры рабоце на прысядзібным участку, у гаспадарчых пабудовах.
Грызуны выдзяляюць інфекцыю з мачой, фекаліем, слінай. Сваімі выдзяленнямі яны інфіцыруюць прадукты харчавання, ваду. Пры высыханні выдзяленняў вірусы трапляюць у пыл і ўздымаюцца ў паветра. Таму заражэнне чалавека адбываецца паветрана-пылавым (праз органы дыхання) і харчовым (праз страўнікава-кішачны тракт) шляхамі.
Каб абараніць сябе і сваіх блізкіх ад заражэння інфекцыямі, якія распаўсюджваюць грызуны, неабходна выконваць шэраг умоў, асабліва ў асенне-веснавы перыяд:
– зборнікі смецця павінны быць недаступнымі для грызуноў;
– засыпце непатрэбныя ямы, канавы, склепы;
– не складвайце сена, салому і іншы фураж на паддашках дамоў і іншых пабудоў;
– захоўвайце харчовыя прадукты ў скрынях, куфрах, шафах і іншых месцах, якія выключаюць пранікненне грызуноў;
– забяспечце недаступнасць жылых пабудоў і іншых збудаванняў для грызуноў – закрыйце шклом ці сеткай вокны падвальных памяшканняў, зацэментуйце ўсе адтуліны ў месцах уводу электрапровадаў, каналізацыі, ацяплення і іншага абсталявання, заладзьце адтуліны ў дзвярах, вушаках і парогах, дзверы ў падвалах знізу абабіце жалезнымі палосамі шырынёй у 30 см;
– утрымлівайце ва ўзорнай чысціні і парадку калодзежы;
– складзіруйце запасы дроў, сена, саломы ў 5-10 метрах ад будынкаў;
– перыядычна знішчайце грызуноў з дапамогай механічных, хімічных і біялагічных сродкаў.
Н. КАЗЛОВА, памочнік эпідэміёлага Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў №15 ад 25.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *