1 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам

Здоровье Общество

Шчаслівае жыццё – без наркотыкаў
Як усё пачынаецца?
Толькі грамульку і толькі адзін раз. Паспрабаваць для цікаўнасці. Вельмі часта гэтай “кроплі” становіцца дастаткова, каб пасля не знайсці ў сабе сілы адмовіцца ў другі, дзясяты, соты раз… А потым – залежнасць, дэградацыя, невылечныя хваробы, смерць ад перадазіроўкі…
Прыкладна па такім сцэнарыі сталі на шлях наркаманіі амаль шэсцьсот чалавек у нашай вобласці. І сёння маюць дыягназ “сіндром залежнасці ад наркатычных рэчываў” (чытай “наркаманія”). Яшчэ звыш 500 чалавек знаходзяцца на лячэбна-прафілактычным назіранні з нагоды эпізадычных ужыванняў наркотыкаў. Гэта афіцыйная лічба на канец мінулага года. Неафіцыйную памножце ў 5, а то і ў 10 разоў.
Сёння наркотыкі і да іх падобныя рэчывы распаўсюджваюцца ну хіба што не ў магазінах. Прапануюцца пад выглядам “легальнага какаіну і экстазі”,  “солі для ванны”, “біялагічна актыўнай дабаўкі” для павышэння патэнцыі ці, скажам, для пахудзення, дабаўляюцца ў безалкагольныя напіткі на дыскатэках і ў начных клубах.
Вынікі пасля ўжывання наркотыкаў і ўсялякіх “спайсаў” не прымушаюць сябе доўга чакаць: цяжкая дэпрэсія, імпатэнцыя, інфаркты, інсульты ў маладым узросце, імунадэфіцыт, шызафрэнія і рак.
Як не трапіць “на вудачку” і не стаць ахвярай наркотыкаў
Не бярыце, не захоўвайце, не спрабуйце ўжываць падазроныя рэчывы ў выглядзе ампул, раствораў, парашкоў, таблетак, травяных сумесяў. Пры першым жа сутыкненні пастарайцеся паведаміць аб гэтым супрацоўнікам міліцыі.
Усімі магчымымі спосабамі адмоўцеся ад ужывання (прыёму ўнутр, ін’екцый, удыхання, курэння) прэпаратаў, якія нехта прапануе вам як сродак “раслабіцца”, “паспытаць новыя адчуванні”, “пазбавіцца ад праблем” ці па іншых матывах.
Прымайце медыцынскія прэпараты толькі па назначэнні ўрача, набывайце іх толькі ў аптэках.
Калі ж бяда
ўсё-такі здарылася
Лячэнне наркаманіі – задача надзвычай цяжкая, і поспех тут у значнай ступені залежыць ад жадання самога пацыента лячыцца. Калі ж бяда ўсё-такі здарылася, спецыялісты псіхіятрычных і наркалагічных устаноў заўсёды гатовы аказаць кваліфікаваную, у тым ліку ананімную, дапамогу.
Па ўсіх пытаннях дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі растройстваў, звязаных з ужываннем наркатычных рэчываў, можна звяртацца ў Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі. Кантактныя тэлефоны: 8(0212)54-90-26, 54-90-28, 48-61-58.
Т. ІВАНОВА, раённы нарколаг.
Надрукавана ў №16 ад 28.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *