Как шумилинцы в Олимпиаде поучаствовали

Актуалии Спорт

Куртка ад Бьёрндалена, альбо “А ФК “Шуміліна” ўдзельнічае ў Алімпіядзе?..”
Шумілінцы не бралі ўдзел у алімпійскіх гульнях, што нядаўна праходзілі ў Сочы. Затое ў якасці балельшчыкаў некаторыя “засвяціліся”.
“Трапіць на Алімпіяду ў Сочы было самым вялікім жаданнем як маім, так і майго бацькі”, – дзеліцца Юрый Шкулаў. І Шкулавы ажыццявілі сваю мару – набылі пуцёўку і паляцелі на Алімпіяду.
Юрый і Міхаіл узялі з сабою дзяржаўны сцяг Беларусі, шалік з дзяржаўнай сімволікай і… вялікі банер сіняга колеру з гербам Шуміліна і надпісам “ФК “Шуміліна”. Хацеў Юрый у Сочы знайсці спонсара для шумілінскай футбольнай каманды, таму і зрабіў банер.
Менавіта з-за гэтага банера адразу і пачаліся прыгоды шумілінскіх балельшчыкаў. У аэрапорце пасля прылёту мытнік высвятляў, што такое “ФК “Шуміліна”.  Пасля доўгіх тлумачэнняў пра футбольную каманду з невялікага гарадка, які знаходзіцца паміж Віцебскам і Полацкам, мытнік спытаў “Дык ФК “Шуміліна” ўдзельнічае ў Алімпіядзе?..”. І гэтае пытанне Шкулавым задавалі на працягу ўсёй Алімпіяды.
“Першае моцнае ўражанне – спартыўныя комплексы, – расказваюць Шкулавы. – Вялізныя, сучасныя, абсталяваныя па самых сучасных тэхналогіях”. Непаўторныя пачуцці выклікаў і лыжны цэнтр “Лаўра”, дзе праходзілі спаборніцтвы біятланістаў і лыжнікаў.
Дарэчы, пра біятлон. Хацелася шумілінскім балельшчыкам ужывую пабачыць легенд сусветнага біятлону Фуркада, Свенсена і Бьёрндалена. Трыбуны “Лаўры” былі літаральна прасякнуты духам спаборніцтваў, бо спартсмены прабягаюць у некалькі метрах ад цябе. На трыбунах – адны станоўчыя эмоцыі. Шведскія, нарвежскія, нямецкія балельшчыкі – своеасаблівая атмасфера. Праўда, як прызнаюцца мужчыны, спачатку было крыўдна, што мала хто ведаў пра Беларусь. Але, дзякуючы залатому бліскучаму поспеху Дар’і Домрачавай, пра нашу краіну даведаліся ўсе балельшчыкі. Міхаіл і Юрый пабалелі за беларусаў на  мужчынскім мас-старце і змешанай эстафеце. Удалося пафатаграфавацца з прызёрам Алімпіяды чэхам Соукупам.
Пабывалі на спаборніцтвах па лыжным спорце. З трыбун добра бачна і тэхніка лыжнікаў, і фізічная падрыхтоўка алімпійцаў. Упершыню Шкулавы прысутнічалі на спаборніцтвах па гарналыжнаму спуску. Перажывалі, як і большасць балельшчыкаў, за знакамітую скрыпачку Ванэсу Мэй, якая спрабавала сябе ў ролі гарналыжніцы. Сапраўднае відовішча – скачкі з трампліна. “Толькі ўявіце, што мы бачылі ўвесь палёт спартсмена, яго прызямленне”, – усхвалявана адзначае Юрый.
Не маглі Шкулавы не пабываць на хакеі. Пабачылі каманды Швейцарыі, Латвіі, Чэхіі і Нарвегіі. Асабліва балелі за нарвежцаў, у складзе якой выступаў на Алімпіядзе варатар мінскага “Дынама” Ларс Хауген.
Не засталіся па-за ўвагай шумілінцаў і цырымоніі ўзнагароджання алімпійскіх чэмпіёнаў і прызёраў. Юрый і Міхаіл бачылі як атрымлівалі залатыя медалі Дар’я Домрачава і Ала Цупер, бронзавы – Надзея Скардзіна. “На словах нельга перадаць тыя пачуцці, калі ўзнімаецца дзяржаўны сцяг у гонар спартсмена з тваёй краіны, – прызнаецца Юрый. – Слёзы радасці былі не толькі ў алімпійскіх чэмпіёнаў, а і ў нас, балельшчыкаў”.
Пасля цырымоніі ўзнагароджання Шкулавым пашчасціла сустрэць легенду сусветнага біятлону з Нарвегіі Бьёрндалена. “Убачылі біятланіста. Падышлі. Я пачаў тлумачыць яму, што хачу сфатаграфавацца ў ягонай куртцы. Бьёрндален усміхнуўся, зняў сваю спартыўную курту і… падарыў мне…” – з хваляваннем і радасцю расказвае Юрый.
Шэсць дзён праляцелі як адно імгненне, мноства эмоцый і перажыванняў. Яркім і запамінальным мог стаць і палёт дадому. “У Беларусь мы ляцелі адным самалётам з алімпійскім чэмпіёнам Антонам Кушнірам, — расказвае Юрый. – Праўда, даведаліся пра гэта толькі ў Мінску, калі ў аэрапорце балельшчыкі сустракалі  героя Алімпіяды”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №16 ад 28.02.2014 г.



16 комментариев по теме “Как шумилинцы в Олимпиаде поучаствовали

  1. Про своих героев можно было и раньше написать… на ТУТе давно почли…

  2. Люди съездили на олимпиаду, отдохнули в своё удовольствие — и сразу герои?

  3. думаю Наталья слово герои имеет подтекст к Дарье,если вы конечно в курсе игр…это юмор такой…а так это не отдых, а просто мечта, ведь каждый о чем то мечтает и стремится к этой цели

  4. Может я чего-то не знаю, но Антон Кушнир никак не мог с ними лететь.
    «Сегодня, 24 февраля, в Минск прибыли белорусские олимпийцы, в числе которых — Герой Беларуси, трехкратная чемпионка зимних Игр в Сочи 2014 Дарья Домрачева. Спортсмены прилетели спецрейсом в Национальный аэропорт Минск. Спортсменов встретила рота почетного караула и военный оркестр, а также представители государственной власти.
    Читать статью полностью на портале «СБ»: http://www.sb.by/post/159854/«

  5. Антон прилетел раньше,в самолете с нами были хоккеисты сборной Словении и председатель федерации хоккея Ворсин,в аэропорту Антона встречали хлеб-соль и т.д. возможно он приехал специально на награждение,а возможно через пять дней снова вернулся в Сочи на закрытие

  6. было еще куча известных фамилий,но в лицо я их не знаю, думаю и многие раньше не знали ни Кушнира ни Цупер ни Скардино

  7. Наташа и шумилинка не брызжите злостью на сайте. Молодцы, Шкуловы. Была мечта — и поехали. А вы? Вы — вечно недовольны, не можете оторвать свои жопы от дивана. Но зато коменты пишите, скрепя от злости зубами. Что вы своими детям расскажите, что по кдаве стучать можете. А вот Юра про Олимпиаду своим детям расскажете, где сам был. Наташа и шумилинка, если вы такие правдорубы — то почему под никами скрываетесь. Статья в двух группах вконтакте выложена — напише свою правду там под своими именами. Слабо? Из за угла гавкать проще

  8. люди не надо друг на друга злиться из-за ерунды,ещ и про деньги вспомнят…скажу сразу спорттуризм в сочи стоил дешевле чем поездка в турцию или египет или тот же крым,я думаю у каждого есть знакомые кто едет отдыхать на море, а мы отправились поддержать своих спортсменов.

  9. Катя, поддерживаю вашу точку зрения. Но выражения могли бы выбирать покорректнее).
    Автор статьи не приписывает Шкуловым героизма, а то, что встретился с активными людьми, согласившимися поделиться своими впечатлениями с земляками — молодец. Все у телевизоров болели за наших спортсменов, до слез радовались их победам, а уж оказаться присутствующим болельщиком на таком большом спортивном празднике — вообще здорово!
    Юра, а фотосессию в куртке Бьёрндалена для желающих провести не думал?)))

  10. на футболе всем желающим дам сфоткаться в курте Бьерндалена

  11. Катя, «брызжите на сайте злостью» только ВЫ)))) и словечки у Вас соответствующие…
    Прямая трансляция прилёта наших спортсменов была по белорусским телеканалам, я об этом и написала. Мне стало интересно как он мог прилететь с ними. На что Шант дал вполне ясное объяснение. И никакой злости в этом я не нахожу.

  12. Шумилинка, Вы соображаете что пишете. В первый раз написали «Сегодня, 24 февраля, в Минск прибыли белорусские олимпийцы, в числе которых – Герой Беларуси, трехкратная чемпионка зимних Игр в Сочи 2014 Дарья Домрачева. Спортсмены прилетели спецрейсом в Национальный аэропорт Минск. Спортсменов встретила рота почетного караула и военный оркестр, а также представители государственной власти.
    Читать статью полностью на портале «СБ»: http://www.sb.by/post/159854/«. Запомнили. Во второй раз вы налетели на меня и, оказывается, вы уже не читали в газете, а смотрели прямую трансляцию. Цитирую Вас «Прямая трансляция прилёта наших спортсменов была по белорусским телеканалам, я об этом и написала». Так где же правда?
    Теперь, Шумилинка, ответьте мне на мой вопрос, который я задаю Вам после Ваших «обличительных» цитат: КОГДА ПОРТАЛ «СБ» НАЧАЛ ВЕСТИ ПРЯМЫЕ ТРАНСЛЯЦИИ? И КАКИЕ? (ТЕЛЕ, РАДИО, ИНТЕРНЕТ, ИЛИ СПЕЦИАЛЬНО ДЛЯ ВАС)

  13. Девушки давайте не ругаться….скажу честно я пришел пешком…один….не поднимайте себе нервы из-за расследований кто и как….давайте лучше поддержим нашу Дашу в борьбе за большой Хрустальный Глобус дома по телевизору, мы же белорусы, а не враги друг другу…нас и так меньше 9 миллионов осталось

  14. Шант молодец. Но подозреваю, что хитрит: шел не просто пешком — на лыжах)))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *