21 лютага – Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы

Актуалии

21 лютага – Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы

Паважаныя работнікі землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы раёна, ветэраны працы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам.
Лёс беларускага народа, яго дабрабыт ва ўсе часы быў звязаны з асноўным нацыянальным багаццем – зямлёй. Выключнае значэнне зямельнае пытанне мае і сёння. Ваша работа накіравана на стварэнне ўмоў для эфектыўнага выкарыстання зямельных рэсурсаў.
Вы ўносіце важкі ўклад у рацыянальнае выкарыстанне і ахову земляў, арганізацыю вядзення дзяржаўнага зямельнага кадастра, землеўпарадкаванне, маніторынг земляў раёна, чым спрыяеце ўмацаванню яго сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу.
Прыміце шчырую ўдзячнасць за карпатлівую работу, прафесіяналізм і адказнасць. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у вашай справе!
Раённы выканаўчы камітэт.                                Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №15 ад 19.02.2019 г.