Посмотрите в паспорт — не просрочен ли документ? 160 шумилинцев живут с недействительными паспортами

Грамадства Закон

160 чалавек жывуць па несапраўдных пашпартах
Сёння 160 жыхароў нашага раёна жывуць па несапраўдных пашпартах (выйшаў тэрмін дзеяння). Адны забылі паглядзець у свой дакумент, іншыя не знайшлі часу для яго абмену.
Між тым, у адпаведнасці з заканадаўствам пражыванне без дакументаў, якія сведчаць асобу, ці па несапраўдным дакуменце, цягне за сабой папярэджанне  ці штраф да 4 базавых велічынь (сёння гэта 520 тысяч рублёў). Тым часам дзяржпошліна складае ўсяго 65 тысяч.
Хачу звярнуць увагу і на тое, што пашпарт маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Але калі непаўналетні выязджае за мяжу, то пашпарт афармляецца яму і раней, незалежна ад узросту. Да слова, калі дзіця выязджае за межы краіны ў суправаджэнні аднаго з законных прадстаўнікоў, то згода другога не трэба. Калі ж – без законнага прадстаўніка, неабходна згода абодвух законных прадстаўнікоў.
Калі вы хочаце выехаць за мяжу і аформіць для гэтага візу, а пашпарт атрымалі больш за 10 год таму, таксама неабходна абмяняць яго. Тэрмін разгляду заявы аб выдачы (абмене) пашпарту – адзін месяц,  тэрмін разгляду ў паскораным парадку – 15 дзён (дадатковая плата за паскарэнне 65 тысяч). Дзецям да 14 год пашпарт выдаецца бясплатна (65 тысяч – калі трэба паскорыць працэс). Таксама можна заказаць SMS-паведамленне аб гатоўнасці пашпарта.
23 сакавіка пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. І для ўдзелу ў галасаванні неабходна мець сапраўдны дакумент, які сведчыць асобу.
А. ПРАКОФ’ЕВА, вядучы спецыяліст групы па грамадзянству і міграцыі РАУС.
Надрукавана ў №17 ад 04.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *