За неприличное поведение маму троих детей пригласили на комиссию

Общество Семья

“Пагалоска заўжды ідзе за намі”
24 лютага намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава правяла чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх.
На такую аператыўнасць жанчына (назавем яе Вольга), вядома, не разлічвала. Яшчэ ўчора яна сядзела за шумнай бяседай з гасцямі, а сёння не без сіняка пад вокам стаіць перад камісіяй і апраўдваецца за свае нягодныя паводзіны. Прысутныя не гатовы былі лічыць “змякчальнымі” ніякія абставіны, якія могуць прымусіць маці траіх дзяцей, якая яшчэ знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцяці, быць нецвярозай. Змовіны гэта ці любая іншая, на першы погляд, безумоўная нагода. Тым больш, што сям’я знаходзіцца пад пільным кантролем сацыяльна-педагагічнай службы, і пра ўсё “геройствы” Вольгі тут нікому расказваць не трэба. Ва ўсім, як аказалася, “вінаватая” суседка, якая выклікала міліцыю.
Знешні выгляд маладой жанчыны прымушаў сумнявацца ў тым, што гэтая канкрэтная п’янка была ўсяго выпадковасцю, верыць яе апраўданням і абяцанням. Дзіця памясцілі ў дзіцячае аддзяленне раённай бальніцы, а маці далі канкрэтны план дзеянняў і строгі тэрмін для яго выканання. Найперш, уладкавацца на працу, што сёння вельмі няпроста. Дзіцяці ўжо ў сакавіку споўніцца тры гады, яно даўно наведвае садок, а маці працягвае сядзець дома. Наракае, што на працу не бяруць. “Пагалоска заўжды ідзе за намі”, – заўважыла Ірына Іванаўна, даючы зразумець, што вельмі важна ў першую чаргу зарэкамендаваць сябе як сур’ёзную жанчыну, сумленнага работніка. Калі такой рэпутацыі няма, то і без таго рэдкія сёння вакансіі дастануцца іншым. Пакуль жанчына існуе на дапамогу па доглядзе за дзіцяці. За гэтыя грошы яна “вучыць” старэйшых дзяцей, харчуецца, аплачвае дзіцячы садок. Хутка гэтай дапамогі не стане, і калі да гэтага часу жанчына не ўладкуецца на працу, сітуацыя стане зусім крытычнай. Таксама Вользе трэба прайсці лячэнне ў нарколага, пагасіць доўг за жыллёва-камунальныя паслугі.
Непрыемнасцю для аднаго падлетка павярнулася паездка на заднім сядзенні аўто з непрышпіленым рэменем бяспекі. На першы раз было вынесена папярэджанне. Не ўсе пра гэта ведаюць, але за такое парушэнне прадугледжаны і штраф. Калі аўтамабіль адпаведна абсталяваны, то рэмені бяспекі павінны выкарыстоўваць усе пасажыры – і на пярэдніх, і на задніх сядзеннях.
Наталля ДАРОШЧАНКА.
Надрукавана ў №17 ад 01.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *