Мак запрещён — ёще раз об этом напоминает начальник Шумилинского РОВД Александр Дмитренко

Общество

Мак – пад забаронай!
Па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь зараз рэалізуецца спецыяльная праграма “Мак”, асноўнай задачай якой з’яўляецца знішчэнне наркатычнай сыравіннай базы.
Мак і каноплі пастаянна прыцягваюць увагу наркаманаў. Ёсць выпадкі і ў нашым раёне, калі невядомыя людзі ездзілі па вёсках і выглядалі, у каго на агародзе расце мак. Хаця ўсе жыхары раёна добра ведаюць, што мак вырошчваць забаронена, але па-ранейшаму ўпрыгожваюць градкі гэтымі раслінамі.
Нагадаваем, што згодна з арт. 16.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за сяўбу або вырошчванне без мэты збыту або выраб наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў пагражае штраф у памеры да 20 базавых велічынь.
Згодна з арт. 328 Крымінальнага кодэкса за незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўку, набыццё, захоўванне, перавозку або перасылку наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, або іх прэкурсораў ці аналагаў пагражае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.
За незаконныя з мэтай збыту выраб, перапрацоўку, набыццё, захоўванне, перавозку або перасылку або незаконны збыт наркатычных сродкаў пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да васьмі гадоў.
Калі вышэйназваныя дзеянні здзейснены групай асоб або службовай асобай, або асобай, што раней здзяйсняла злачынства, то пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў.
Калі гэтае ж злачынства здзейснена арганізаванай групай або з выкарыстаннем лабараторнага посуду ці абсталявання, прызначаных для хімічнага сінтэзу, то пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад дзесяці да дваццаці гадоў.
Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 2-4 арт. 328 Крымінальнага кодэкса, якія па неасцярожнасці прывялі да смерці чалавека ў выніку ўжывання ім наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дванаццаці да дваццаці пяці гадоў. Згодна з заўвагай да арт. 328 Крымінальнага кодэкса  асоба, якая добраахвотна здае наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы або іх прэкурсоры і актыўна садзейнічае выяўленню або спыненню злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам гэтых сродкаў, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за дадзенае злачынства.
Аляксандр ДЗМІТРЭНКА, начальнік РАУС.
Надрукавана ў №60 ад 04.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *