На сесии районного Совета депутатов принято решение о финансовой помощи сельхозпредприятиям и выделении охотничьих угодий

Актуалии Президент

Фінансавую падтрымку –  аграрыям, угоддзі – паляўнічым
У апошні дзень лютага дэпутаты раённага Савета сабраліся на нечарговую 40-ю сесію. Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, якая вяла пасяджэнне, вынесла на парадак дня тры пытанні.
Па першым пытанні “Аб прадастаўленні дзяржаўнай падтрымкі” інфармацыю падала намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама А. І. Лебедзева. Размова ішла пра аказанне фінансавай дапамогі  сельгаспрадпрыемствам на рамонт тэхнікі да пасяўной.
Дэпутаты прынялі рашэнне аказаць сельскагаспадарчым прадпрыемствам мэтавую фінансавую падтрымку ў суме 500 мільёнаў рублёў на набыццё неабходных запчастак. Таксама яны ўнеслі змяненні ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 24 снежня 2013 года № 186 па ўдакладненні раённага бюджэту.
Загадчык юрыдычнага сектара райвыканкама А. А. Тупікава патлумачыла, што нагодай для трэцяга пытання “Аб прадастаўленні ў арэнду паляўнічых угоддзяў” стала заканчэнне тэрміну арэнды з раённай арганізацыяй Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. На сесіі прынята рашэнне прадаставіць раённай арганізацыі БТПР на 10 год паляўнічыя ўгоддзі ў размеры 92597 гектараў.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №17 ад 04.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *