В хозяйствах Шумилинского района начались весенние работы

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Сеялкі працуюць на палетках
Сяўба шматгадовых траў у Шумілінскім раёне пачалася яшчэ ў сярэдзіне лютага.
“Аблсельгасхарчам даведзена заданне падсеяць травы пад азімыя зерневыя на плошчы 2 тысячы 900 гектараў, – кажа начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Р. Ф. Прасветаў. – На раніцу 10 сакавіка пасеяна  1 тысяча 204  гектары”.
Сеяць у асноўным канюшыну. Насенне гэтай культуры ў гаспадарках раёна ўласнае. Канюшыну падсяваюць пад жыта, пшаніцу, трыцікале. Трактар з сеялкай ідзе па тэхналагічнай каляіне – каб не псаваць пасевы. На думку аграномаў, сакавіцкае надвор’е прыдатнае для сяўбы, бо ноччу і раніцай марозік, колы трактароў не буксуюць. Аграномы толькі занепакоены тым, каб пасля ўсходаў не выпаў снег – гэта будзе своеасаблівы стрэс для раслін.
У кожнай гаспадарцы на палетках працуе па адной сеялцы СПУ. За дзень па раёне засяваецца да ста гектараў. У лідарах па сяўбе  шматгадовых траў ААТ “Прыдзвінскі” і КУСГП “Ульскі” (тут засеялі па 70% да плана), КУСГП “Сіроцінскі” (60%).
Дарэчы, шматгадовыя травы (прыкладна на дзвюх тысячах гектарах) будуць засявацца і пад яравыя зерневыя.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №19 ад 11.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *