7 марта в Шумилино прошло чествование женщин…

Актуалии Общество

Жанчына. І здзіўлены свет зайздросна глядзіць ёй услед…
Напярэдадні 8-га сакавіка Шуміліна жыло асаблівым жыццём: узрушаным, усхваляваным і шмат-абяцаючым. У садках і школах ладзіліся ранішнікі і вечарыны, па горадзе  хадзілі мужчыны з кветкамі і цукеркамі ў руках, яны ж з недзіцячай заклапочанасцю на тварах бегалі  па магазінах у пошуках найлепшых падарункаў для каханых. Карацей, паветра было напоўнена прадчуваннем свята.
Апафеозам гэтых хвалюючых прадчуванняў стала “Вясенняе рандэву”, – мерапрыемства, якое ладзілася ў гонар Дня жанчын у раённым Цэнтры культуры.
“На любові, мудрасці, цярплівасці і душэўнай шчырасці жанчыны трымаецца свет, – перакананы кіраўнік раёна У. П. Куранны. – У гэты дзень мы, мужчыны, знаходзім самыя цёплыя словы для сваіх матуль, жонак, сясцёр і сябровак. А жаночая любоў і сардэчнасць – самая вялікая стваральная сіла”, – па-мужчынску ўдзячна і пранікнёна гаварыў Уладзімір Пятровіч. Ён шчыра павіншаваў,  уручыў дыпломы і кветкі лаўрэатам ганаровага звання “Жанчына Шуміліншчыны-2013” (больш падрабязная інфармацыя пра якіх і фота змешчаны на 2-й старонцы), сфатаграфаваўся з імі на памяць.
Свята працягвалася канцэртам, усе нумары якога былі шчодра ўзнагароджаны шчырымі апладысментамі да краёў запоўненай глядацкай залы. Усё ў гэты вечар было пра жанчын і для жанчын. Песні, танцы, мініяцюры і ўжо традыцыйныя кветкі ад старшыні райвыканкама.
Хочацца верыць, што калі так у нас прайшло 7-га сакавіка, то ўжо 8-га дакладна ва ўсіх сем’ях нашага раёна былі кветкі, падарункі і галоўнае – словы прызнання ў адрас самых блізкіх сэрцу жанчын.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №19 ад 11.03.2014 г.



4 комментария по теме “7 марта в Шумилино прошло чествование женщин…

  1. Я считаю, выбор женщин 2013 не актуальным, есть кандидатуры которые недостойны этого звания. Например, те которые разбивают семьи и уводят отца из семьи. Не опубликовывать этот комментарий, будет «кощунством» со стороны сайта!

  2. Малахов и прочие «желтые передачи» приучили полоскать своё грязное бедьё на людях. Что значит увела из семьи? А если, довела до того, что сбежал. Взрослые люди сами должны выяснять свои отношения, а не выносить их на всеобщее обсуждение.

  3. Я клоню к тому, что выбор кандидатур не оправдывается положительными человеческими качествами, а кто, я думаю, в Шумилино и так известно!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *