Кандыдаты ў дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе №39


Кандыдаты ў дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе №39
Вінакураў Руслан Васільевіч
Вінакураў Р. В. нарадзіўся 2 верасня 1974 года ў г. п. Шуміліна Віцебскай вобласці. Мае вышэйшую адукацыю. У 1996 годзе закончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “біялогія і геаграфія”. У 2002 г. закончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “дзяржаўнае і мясцовае кіраванне”.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1996 годзе ў якасці кантралёра выхавальна-працоўнай калоніі №3 пасёлка Віцьба Віцебскага раёна.
Доўгі час працаваў на розных пасадах у структуры грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Мае вопыт работы ў органах дзяржаўнага кіравання.
З 2009 года Вінакураў Руслан Васільевіч узначальвае Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Жанаты, мае двух сыноў.
Жыве ў г. Віцебску.  Беспартыйны.

Крыштон Алег Аляксандравіч
Крыштон А. А. нарадзіўся 23 кастрычніка 1987 года ў г. Віцебск. Мае прафесійна-тэхнічную адукацыю. У 2006 годзе закончыў Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны ліцэй №5 прыборабудавання па спецыяльнасці “эксплуатацыя электронна-вылічальных машын, страхавая справа”.
Працоўную дзейнасць пачаў у 2006 годзе ў якасці прадаўца-кансультанта ІП “Турлай”.
З 2007 па 2011 год працаваў на розных прадпрыемствах г. Віцебска: ахоўнікам КЗЦ “Энергія”, кандуктарам УКТП “Віцебскае трамвайна-тралейбуснае дэпо”, кантралёрам 4-га разраду ў ААТ “Веста”. З 2011 па сакавік 2013 года працаваў поварам 3-га разраду ў ТАА “Арэна-піца”.
З 2013 года Крыштон А. А. аказвае паслугі ў сферы аграэкатурызму.
Жанаты, мае двух сыноў.
Жыве ў вёсцы Заобаль Шумілінскага раёна. Член ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Надрукавана ў №20 ад 14.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *