Шумилинской районной гимназии — 10 лет

Актуалии Образование

З юбілеем, гімназія!
1 верасня, першы званок на ўрок. Яны былі ў гэтым годзе для Шумілінскай раённай гімназіі асабліва святочнымі, бо першае верасня тут адзначаюць у дзясяты раз.

Так, у гімназіі сёлета юбілей. Да яго прыйшлі з пэўнымі набыткамі: навучальная ўстанова цвёрда стаіць на нагах, мае шмат поспехаў, ганарыцца сваімі выпускнікамі. “Гімназія мае дастойныя вынікі ў навучальным і выхаваўчым працэсе, – адзначыла ў сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. – Палова ўсіх пераможцаў раённых алімпіяд і навукова-даследчых конкурсаў – гімназісты. Вядома, гэта вынік работы ўсяго педагагічнага калектыву.  Прыемна адзначыць, што аўтарытэт гэтай навучальнай установы расце з кожным годам”.
Гімназіі давяраюць бацькі і дзеці. У пацвярджэнне гэтаму – паступленне ў гэтую навучальную ўстанову. Сёлета ў выніку конкурснага адбору гімназія папоўнілася на 36 вучняў і цяпер тут вучацца 122 вучня.
Госці прыехалі ў гімназію з падарункамі. Дырэктар райбыткамбіната В. П. Бабічаў уручыў граматы і падарункі хлопцам, якія летам працавалі на прадпрыемстве, а дырэктар райаграсэрвісу У. В. Касьянаў уручыў падшэфнай установе дзесяць мільёнаў рублёў. Яны будуць выкарыстаны на афармленне кабінетаў і пакупку тэлевізара.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 69 ад 04.09.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *