На областном конкурсе в числе призёров воспитанница Светлосельского детского сада Настя Гурьева

Новости Образование Экология

Малюнак Насці Гур’евай адзначаны
Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвёў вынікі другога этапа  рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.
На конкурс было пададзена 366 работ, выкананых у рознай тэхніцы. Па выніках другога этапа конкурсу вызначаны лепшыя работы. Прыемна, што сярод пераможцаў ёсць і нашы маленькія землякі. Так, ва ўзроставай групе ад 3 да 5 год трэцяе месца прысуджана Насці Гур’евай (4 г. 7 мес.), выхаванцы Светласельскага ясляў-сада. Гэтак высока журы ацаніла яе малюнак “Будучае прыроды – у нашых руках”, выкананы ў тэхніцы “аплікацыя, гуаш”.
Пераможца конкурсу ўзнагароджана дыпломам.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



1 комментарий по теме “На областном конкурсе в числе призёров воспитанница Светлосельского детского сада Настя Гурьева

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *