Дети обещали провести каникулы без дыма и огня

Безопасность Образование Общество

Канікулы без дыму і агню


У рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” работнікі РАНС пабывалі ва ўсіх аздараўленчых летніках нашага раёна. У прыватнасці, 20 чэрвеня выратавальнікі сустракаліся з дзецьмі ў СШ №1 і Добрынскай школе.
Супрацоўнікі МНС расказвалі пра тое, як адпачыць весела і бесклапотна, як правільна паводзіць сябе на вадаёмах, пра тое, якія гульні могуць быць небяспечнымі, чым могуць скончыцца свавольствы з агнём, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый.
Госці ладзілі з дзецьмі эстафеты, спаборніцтвы, конкурсы, гульні, віктарыны, паказвалі мультфільмы. Дзеці ў сваю чаргу абяцалі выратавальнікам правесці канікулы без дыму і агню. Выратавальнікі не пакінулі дзяцей без падарункаў.
Ларыса ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст РАНС.
Надрукавана ў №49 ад 27.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *