В Шумилинском районе разрешили держать свиней, но не везде…

Актуалии Сельское хозяйство

Свіней трымаць можна,але не ўсім. Пра парадак камплектавання і гадоўлі свіней у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян Шумілінскага раёна.
Гэтыя рэкамендацыі не распаўсюджваюцца на вёскі Залужжа, Зямцы, Добрына, Юрава, Бываліна, Сіроціна, Грудзінава, Ферма, аграгарадок Мікіціха – тут па-ранейшаму дзейнічае забарона на ўтрыманне свіней.
У астатніх населеных пунктах дазваляецца трымаць свіней у асабістых падсобных гаспадарках, але толькі для ўласных патрэб (трымаць не болей трох галоў для адкорму, нельга трымаць свінаматак і кныроў (хряков – рус.). Пасля таго, як ветэрынарная служба раёна праверыць якасць падрыхтоўкі і санітарны стан памяшканняў, па выніках абследавання і дэзінфекцыі рыхтуецца адпаведны дакумент.
Грамадзянам, жадаючым трымаць свіней, неабходна:
ачысціць і памыць памяшканні для ўтрымання свіней, прыбраць прылягаючыя да іх тэрыторыі, аказаць садзейнічанне ветэрынарнай службе пры правядзенні дэзінфекцыі памяшканняў;
пры гадоўлі свіней строга захоўваць узровень біялагічнай абароны, у тым ліку:
вызначыць спецыяльныя абутак і адзенне, якія будуць выкарыстоўвацца толькі для догляду за жывёлай;
пры ўваходзе ў памяшканне для ўтрымання свіней абсталяваць дэзінфекцыйны дыванок (дэзванну);
забяспечыць бязвыгульнае ўтрыманне свіней;
усе віды кармоў (бульба, буракі, гарбузы, мука і інш.), а таксама вада для паення свіней павінны падвяргацца тэрмічнай апрацоўцы (кіпячэнню);
для кармлення свіней выкарыстоўваць канцэнтраваныя кармы, набытыя праз сістэму Белкаапсаюза і іншыя дзяржаўныя сеткі;
катэгарычна забараняецца выкарыстоўваць у якасці корму для свіней прадукты, якія ўтрымліваюць мясныя кампаненты ці кампаненты, атрыманыя пасля кулінарнай апрацоўкі свініны (вада пасля мыцця мяса, мясарубкі, нажоў, апрацоўчых дошак, сталоў і інш.);
пастаянна весці барацьбу з грызунамі;
уладальнікам свіней, якія выконваюць работы ў лясных угоддзях, праводзіць пасля наведвання лесу дэзінфекцыю абутку і спецадзення, па магчымасці не заходзіць у памяшканні, дзе ўтрымліваюцца свінні;
уладальнікам свіней, якія з’яўляюцца паляўнічымі, не рэкамендуецца трымаць свіней на асабістых падворках;
забараніць пабочным асобам заходзіць у памяшканні, дзе ўтрымліваюцца свінні;
інфармаваць ветэрынарную службу раёна пра забой свіней і прадстаўляць тушы для правядзення ветэрынарна-санітарнай экспертызы.
Камплектаванне асабістых падворкаў грамадзян раёна будзе праводзіцца са свінагадоўчага комплексу “Добрынскі” па папярэдніх заяўках (тэл. 3 44 89, тэл. маб.  213 50 37) па меры камплектавання груп.
У раёне вызначаны дзве пляцоўкі для продажу свіней: у г. п. Шуміліна – на тэтыторыі райветстанцыі (па суботах); у г. п. Обаль – на пляцоўцы каля былой канторы калгаса “Обальскі” (па нядзелях).
І. ГАЛУЗА,галоўны ветэрынарны ўрач Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №25 ад 01.04.2013 г.



1 комментарий по теме “В Шумилинском районе разрешили держать свиней, но не везде…

  1. отучили крестьянина держать коров,оказывая «поддержку»при заготовке сена и ценой за сданную продукцию, теперь взялись за свиней.
    Зачем государству экологически чистая продукция и конкуренты

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *