Ідзе перадвыбарная агітацыя

Актуалии Власть

Ідзе перадвыбарная агітацыя
У краіне поўным ходам ідзе перадвыбарная агітацыя. З гэтай нагоды ў сераду Шумілінскі раён з рабочым візітам наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. У. Шыцько. Уладзімір Уладзіміравіч адправіўся ў гэты дзень на Обальшчыну, дзе спачатку сустрэўся з калектывамі Обальскай СШ і дзіцячага сада, а пасля завітаў на Обальскі керамічны завод.
На сустрэчы ў Обальскай СШ прысутнічала і старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, якая таксама выступіла перад прысутнымі, азнаёміўшы іх з сацыяльна-эканамічным развіццём Шуміліншчыны.
У. У. Шыцько выступіў перад калектывамі з тым, каб азнаёміць з сацыяльна-эканамічнай сітуацыяй у краіне, расказаць, над чым працуюць дэпутаты ў парламенце, якія задачы ставяцца перад сістэмай адукацыі і ў прамысловасці краіны. Дэпутат падрабязна расказаў, якія задачы ставіць Прэзідэнт краіны А. Г. Лукашэнка перад урадам, якія прыярытэты вызначыў у сваёй перадвыбарнай праграме, параіў падтрымаць дзеючага Прэзідэнта ў час выбараў. Кожны павінен цаніць тое, што створана ў нашай Беларусі за апошнія 20 год, падкрэсліў дэпутат, бо сёння Беларусь – дастойная, суверэнная, моцная і незалежная краіна, і мы разам адказваем за яе ўмацаванне і развіццё.
На ОКЗ дэпутата суправаджаў намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы В. В. Доктараў. Пасля сустрэчы з калектывам У. У. Шыцько адправіўся ў цэх, дзе азнаёміўся з ходам мадэрнізацыі завода.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №75 ад 25. 09. 2015 г.