Павел ШАКУН: Заўсёды падтрымліваў і буду падтрымліваць і цаніць традыцыі сваіх продкаў

Актуалии

Выбар ЗА будучыню краіны

Павел ШАКУН,
памочнік дырэктара ААТ «Агра-Баравінка»:

– Загадзя азнаёміўся з прапановамі ў Асноўны Закон. Змяненні ўсе слушныя. Блізкія пункты пра захаванне сацыяльных гарантый для людзей, пра гістарычную памяць.

Заўсёды падтрымліваў і буду падтрымліваць і цаніць традыцыі сваіх продкаў. Наколькі ведаю, работнікі нашага сельгаспрадпрыемства таксама згодныя з праектам Канстытуцыі. Некаторыя прынялі ўдзел у рэферэндуме датэрмінова.
Што тычыцца мяне, дык пайду галасаваць у асноўны дзень, 27 лютага. На сямейным савеце вырашылі браць удзел у рэферэндуме ўсе разам. Бяром з сабой на ўчастак малодшых дзяцей – дзесяцігадовага сына і шасцігадовую дачку. Яны ўжо ведаюць, куды мы пойдзем і чаму будзем галасаваць за будучыню Беларусі. Ну, а потым у нашай сям’і будзе салодкі стол. Многія з маіх знаёмых таксама пойдуць галасаваць разам з дзецьмі – каб з маленства прывучаць адчуваць адказнасць за сваю краіну.
Апублікавана ў №15 ад 25.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *