Хто ты, невядомы салдат?

Актуалии

Хто ты, невядомы салдат?

7 красавіка ў раённы аддзел унутраных спраў патэлефанаваў жыхар Бешанковіч і паведаміў, што на полі, якое належыць ААТ «Ляжні», знайшоў чатыры гранаты часоў Вялікай Айчыннай вайны і рэчы савецкага салдата.На месца выехалі эксперты-крыміналісты Шумілінскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і супрацоўнікі РАУС, каб ахоўваць поле да прыезду мінёраў з Віцебска, якія абясшкодзілі і знішчылі гранаты. «Падчас раскопак былі знойдзены астанкі аднаго савецкага салдата, – расказаў старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Кузняцоў, які выехаў на месца здарэння. – Раскапалі салдацкія рэчы: рэмень, кірзавыя боты, сумку з патронамі, процівагаз, мыльніцу з мылам».

На месца знаходкі часоў Вялікай Айчыннай вайны выкліканы пошукавы атрад з Віцебска. Магчыма, ён знойдзе нешта дадатковае на полі ля Заходняй Дзвіны і ўстановіць прозвішча загінуўшага абаронцы Айчыны.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №27 ад 12.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *