Возобновилось строительство Свято-Николаевской церкви в Шумилино

Новости Общество

Аднавілася будаўніцтва царквы
Разам з веснавым цяплом аднавіліся будаўнічыя работы на ўзвядзенні Свята-Мікалаеўскай царквы ў райцэнтры. Будынак будучага храма набыў велічныя абрысы яшчэ да зімы. Цяпер будаўнікоў чакаюць самыя адказныя работы па ўзвядзенні скляпенняў храма, светлавога барабана, мантажу даху і ўстаноўцы купалаў.
“Ніводны  храм у Віцебскай епархіі не ўзводзіўся такімі тэмпамі, — падкрэсліў благачынны Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар Пучынскі. – За мінулы год выканана каля 70% работы: адбудаваны цокальны паверх, узведзены на большую палову вышыні муры царквы. Усё гэта стала магчымым дзякуючы вялізнай падтрымцы раённых уладаў, прадпрыемстваў Шуміліншчыны, укладу жыхароў нашага раёна, якія шчыра ахвяравалі на будаўніцтва праваслаўнага храма. Хачу выказаць шчырую падзяку за падтрымку і дапамогу. Спадзяюся, што і сёлета жыхары Шуміліншчыны і райцэнтра не пакінуць будоўлю без сваёй падтрымкі. Толькі агульнымі намаганнямі можа быць узведзены новы храм у Шуміліне”.
Каб вывесці царкву пад купалы  наперадзе вялікі аб’ём работ.  Для гэтага найперш патрэбны грошы. І нашы грашовыя ахвяраванні дапамогуць паскорыць узвядзенне царквы. Пабудуем храм разам! Каб і на шумілінскай зямлі адбывалася адраджэнне праваслаўнай веры і духоўнасці.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №26 ад 04.04.2014 г.



1 комментарий по теме “Возобновилось строительство Свято-Николаевской церкви в Шумилино

  1. Хотел вчера купить кирпич для церкви, а там закрыто и никого нет.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *