Подвели итоги подворного обхода в Обольском сельсовете

Актуалии Президент

В Леоновском детском саду

Пераэкзаменоўка для раённых службаў
На мінулым тыдні групы райвыканкама прайшлі па населеных пунктах Обальскага сельсавета, а 15 красавіка адбыўся прыём грамадзян кіраўніцтвам раёна і падвядзенне вынікаў падворнага абходу.
“Складваецца ўражанне, што Обаль-шчына – закінуты край, – падвёў  рысу старшыня райвыканкама У. П. Куранны. – Такой колькасці пытанняў па ўсіх службах раёна не было ўжо даўно.”
Обаль павінна стаць узорным населеным пунктам – такую задачу паставіў кіраўнік раёна. Калі кожнае прадпрыемства, кожная арганізацыя возьме на сябе частку пасёлка, навядзе на ёй парадак, то і агульны выгляд бу-дзе ўзорны. А пакуль кіраўнік раёна звярнуў увагу на разбітыя дарогі, аблезлы фасад гандлёвага цэнтра, адсутнасць бар-дзюраў, затопленыя ў дождж тратуары і іншыя недахопы.
На Обальскім керамічным заводзе кіраўнік прадпрыемства расказаў пра доўгачаканую рэканструкцыю завода, на якую ўжо выдзелены грошы з абласнога інавацыйнага фонду.
Па дарозе на Лявонава Уладзімір Пятровіч спыніў аб’езд ля недабудаванай фермы Масцішча, якая зарасла травой і кустамі: “Чаму гуляе зямля?” Тлумачэнні, што тэрыторыя выдзелена для выпасу прыватнай жывёлы, не прымаюцца. Па ўсім бачна, што плошча не выкарыстоўваецца ўжо некалькі гадоў. Калі яна непатрэбна насельніцтву, чаму гаспадарка (тэрыторыя належыць ААТ “Лаўжанскае”) не можа арганізаваць выпас цялят на гэтай зямлі?
Наступны прыпынак – ферма Лявонава КУСГП “Ульскі”: зноў увага на недахопы – на арганіку, якая развезена і не ўнесена на полі, дзе плануюць сеяць кукурузу, на парадак на ферме, на пакой адпачынку, дзе даўно просіцца рамонт.
У Лявонаўскім дзіцячым садку чысціня і парадак, але тут іншая праблема: сад з новага навучальнага года закрываецца, бо трымаць на 6 дзетак 11 чалавек персаналу, некалькі будынкаў былой школы – справа для бюджэту нерацыянальная. Але паўстае пытанне: што рабіць з будынкам? Неабходна пралічыць усе варыянты. Работнікі сада ўзнялі набалелае для вёскі пытанне – адсутнасць вады. Тут жа атрымліваюць адказ, што трэба яшчэ крыху пачакаць. Каб рашыць праблему водазабеспячэння ў Лявонаве, неабходна замяніць водаправод ад воданапорнай вежы.
Удзельнікі аб’езду таксама наведалі Обальскае лясніцтва. Падвядзенне вынікаў прайшло ў Обальскім ГДК. Намеснікі старшыні райвыканкама А. П. Быкаў, В. В. Доктараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, якія вялі прыём грамадзян у населеных пунктах сельсавета, паведамілі пра ўзнятыя людзьмі пытанні. А іх шмат. І па Гаравых, дзе не працуе магазін, дзе людзі просяць ратунку ад вясковых “мафіозі”, якія арганізавалі прытон, п’юць, не працуюць, пагражаюць суседзям. І па Грудзінаве, дзе ёсць праблемы ў сферы ЖКГ. І па Обалі: затопленыя падвалы і падыходы да дамоў на некаторых вуліцах, адсутнасць гарачай вады, новая пляцоўка для мясцовага рынка (на цяперашняй запланавана будаўніцтва шматкватэрнага дома) і многія іншыя.
Па ўсіх пытаннях У. П. Куранны паднімаў кіраўнікоў адпаведных службаў, даваў канкрэтныя даручэнні і тэрміны выканання. А агульны вынік нарады такі: праз месяц яшчэ раз наведаць Обальшчыну і паглядзець, як выкананы даручэнні старшыні райвыканкама і як вырашаны праблемы, узнятыя жыхарамі сельсавета.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №30 ад 18.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *