Шумилинская демография за март 2014 года

Актуалии Общество

Віншуем з нараджэннем!
У сакавіку нарадзіліся:

Буруноў Эдуард (Слабада);
Ефімовіч Мікіта (Шуміліна);
Кляцкоў Арцём (Обаль);
Кучмароў Сяргей (Шуміліна);
Макараў Дзмітрый (Шуміліна);
Мульц Крысціна (Мішкавічы);
Сотнікава Ала (Мікіціха);
Сувораў Дзмітрый (Каравайніца);
Сямёнава Анна (Мішневічы);
Халсціннікаў Кірыл (Каравайніца);
Чарнічэнка Варвара (Шуміліна).
У сакавіку на Шуміліншыне нара-дзіліся 11 немаўлят.  Чацвёра дзетак нарадзіліся ў Шуміліне, двое –  на тэрыторыі Светласельскага сельсавета, па аднаму – у Сіроцінскім, Обальскім, Мікалаеўскім, Міш-невіцкім, Лаўжанскім сельсаветах.
14 шлюбаў за сакавік
14 шлюбаў было зарэгістравана на Шуміліншчыне ў сакавіку. Гэта на 6  больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.
6 пар пажадалі ўзаконіць свае адносіны ў ЗАГСе, 8 пар – у сельвыканкамах. У прыватнасці, па два шлюбы былі зарэгістраваны ў сакавіку ў Обальскім і Мішневіцкім сельвыканкамах, па аднаму – у Дабейскім, Каўлякоўскім, Лаўжанскім і Сіроцінскім сельвыканкамах.
Разводы
У сакавіку суд Шумілінскага раёна разгледзеў тры справы аб скасаванні шлюбу. У  адной разведзенай сям’і ёсць дзеці. У двух выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі  мужчыны, у адным – жанчына.  Яшчэ 16 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
Адна сямейная пара была разведзена ў ЗАГСе.
Пазбаўленні бацькоўскіх правоў
У сакавіку судовым рашэннем быў пазбаўлены бацькоўскіх правоў у адносінах да свайго непаўналетняга сына  грамадзянін Рыжыкаў з аграгарадка Мішневічы.
Страты
У сакавіку пайшоў з жыцця 21 жыхар раёна, у тым ліку 2 з іх – працаздольнага ўзросту. Па прычыне хвароб сістэмы кровазвароту памерла 12 чалавек, па старасці – 3, ад анкалагічных захворванняў  і знешніх прычын смерці – па аднаму.
У сакавіку ў раёне адбылося пяць пажараў. У Жданоўцы пашкоджаны жылы дом, на пажары загінула жанчына. У в. Новая Барсучына згарэў жылы дом, у Глушыцы і Обалі – лазні. Пашкоджана дача і дзве гаспадарчыя пабудовы ў Рыпіншчыне. Урон ад пажараў склаў 24 мільёны рублёў. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратавалі ад пажараў сем пабудоў на агульную суму 58 мільёнаў рублёў.
Надрукавана ў №33 ад 03.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *