Работу с семьями в социально-опасном положении изучали в президиуме районного Совета депутатов

Актуалии Власть Общество

Дылема  жыцця
Шэсць гадоў мінула з часу прыняцця  Дэкрэта № 18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дакумент быў закліканы абараніць дзіця ад насілля ў сям’і, змусіць нядбайных бацькоў   кампенсаваць выдаткі на   іх дзяцей, якіх забралі на дзяржаўнае ўтрыманне.  Таму цікавымі былі практычныя разважанні на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое вяла старшыня райсавета І. М. Новікава, і намесніка старшыні райвыканкама А. М. Зайцава, і начальніка РАУС В. В. Мядзвецкага.
У выступленнях чырвонай ніткай прайшла адна думка: далёка не ўсе прафілактычныя меры па барацьбе з п’янствах прыносяць жаданы плён. Асабліва востра вярнулася ранейшая “хвароба” — дармаедства. Праўда, сёння з працаўладкаваннем іншая сітуацыя, чым была, напрыклад, трыццаць гадоў назад, аднак дэкрэт “ агаліў” шмат балячак грамадства. Вадзім Вадзімавіч, напрыклад, падзяліўся такім нюансам  пытання, якое разглядаецца. Суд выносіць, скажам, пастанову накіраваць жанчыну у лячэбна-працоўны прафілакторый, і  тая, чакаючы, пакуль вызваліцца для яе месца, адмаўляецца выходзіць на работу. “Мяне асудзілі, — даводзіць яна. — Адпраўляйце ў ЛПП!” А там усё забіта. І яшчэ адна думка: ці лечыць гэтая лячэбная ўстанова? Ні ў якім разе. Значыць, трэба ў корані мяняць сістэму перавыхавання чалавека ў гэтых прафілакторыях. Праўда, алкагалізм — такая хвароба, ад якой  далёка не ўсе вылечваюцца. Патрэбна моцная сіла волі. Так што паўстае нялёгкая дылема: ці пакінуць нядбайніка, каб працаваў і вяртаў дзяржаве даўгі, ці адправіць яго ў ЛПП, каб, вярнуўшыся, зноў браўся за ранейшы лад жыцця? Даводзіцца з дзвюх бед выбіраць менш цяжкую…
Праўда, па храналогіі разгляду тэмы выступленні В. В. Мядзвецкага і А. М. Зайцава прагучалі напрыканцы размовы. Пачалася ж яна разглядам сітуацыі па выкананні патрабаванняў Дэкрэта № 18 у Мікалаёўскім сельсавеце. В. а. старшыні У. А. Сядлоўскі  падзяліўся думкай:   нядбайныя сем’і нараджае неўладкаванасць, адсутнасць прыстойнай работы на месцы. Даводзіцца часцей за ўсё гаспадару зрывацца, некуды ехаць на заработкі. І кладзецца на плечы адной гаспадыні   цяжар догляду за дзецьмі. Праўда, Уладзімір Аляксеевіч на пасадзе зусім нядаўна, таму канкрэтна ў праблему, як кажуць, не ўвайшоў.
Больш канкрэтную размову па тэме  вяла намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Л. А. Грузневіч.   За першыя пяць месяцаў года ў Мікалаёўскім сельсавеце разгледжана ўсяго 6 праблемных сямей, хаця  тэма настолькі вострая, што да яе трэба вяртацца як мага часцей.
Пра эфектыўнасць работы наркалагічнай службы раёна расказаў галоўны ўрач раёна К. Ф. Баканаў. Запрашаюць часта ўрача-нарколага на раён з тым, каб правеў гутарку з “кантынгентам”. Такая гутарка адбылася ў Слабадской СШ, а вось на Каўлякоўшчыне не прыйшоў на сустрэчу ні  адзін чалавек. Што, усе адразу перасталі піць гарэлку?  Калі б яно так і было!  Наогул, каторы год запар статыстыка прынятых на ўлік у нарколага застаецца практычна нязменнай: у межах 680-700 чалавек. За год знімаецца з уліку  прыкладна  52 чалавекі, столькі ж, калі не больш, аб’яўляецца “навічкоў”.  І самае страшнае, што на ўліку 10 дзяцей. Што чакае іх, калі пусціць работу на самацёк — здагадацца няцяжка. Тым не менш,  каб не сталася такога, што ў сямі нянек дзіця без вока.
Займаюцца праблемай і школа, і сельсавет, і мясцовыя арганізацыі, і раённыя камісіі, і важна, каб уся работа была падпарадкавана аднаму, але вельмі важнаму, калі хочаце, лёсавызначальнаму, як сказала ў выступленні на пасяджэнні прэзідыума член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. М. Падаляк,  — годнаму будучаму нашых дзяцей. Пра дзяцей перш за ўсё клопат,  калі гаворка вядзецца па выкананні вышэйазначанага дэкрэта.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №50 ад 26.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *