Шумилинские футболистки привезли из Минска дипломы, мячи и призы

Актуалии Спорт, туризм

Шумілінскія футбалісткі – у ліку лепшых
Футбольная каманда дзяўчынак з Шумілінскай СШ №1, узмоцненая дзяўчатамі са Слабадской школы, паспяхова выступіла ў кубку “Coca Cola. Уступай у гульню!”. На абласным этапе каманда, за якую выступалі Ірына Варанцова, Наталля Коўшык, Ірына Гаўрылкіна, Анастасія Рагожкіна, Карына Пяткевіч, Анастасія Бядрыцкая, Яна Глушнёва, Арына Філімовіч, Юлія Івашчанка, Валянціна Ходзюш і Віталія Якубовіч (усе з СШ №1, трэнеры Аляксандр Ходзюш і Генадзь Садохін), Наталля Калеснікава і Вікторыя Паўлава (Слабадская школа, трэнер Уладзімір Кучко) заняла першае месца і заваявала права прадстаўляць Прыдзвінне на рэспубліканскім этапе.
У фінале спаборніцтваў “Coca Cola. Уступай у гульню!”, якія прайшлі ў Мінску, прынялі ўдзел восем лепшых каманд. На рахунку нашых зямлячак два паражэнні і адна перамога – гэта дазволіла камандзе заняць выніковае пятае месца. Акрамя дыпломаў удзельнікаў, футбалісткі атрымалі камплекты футбольнай формы і мячы, а таксама індывідуальныя прызы  ад кампаніі “Coca Cola”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №43 ад 05.06.2015 г.



1 комментарий по теме “Шумилинские футболистки привезли из Минска дипломы, мячи и призы

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *