Сегодня Беларусь полностью переходит на цифровое телевещание

Актуалии Новости

Беларусь завяршае пераход на лічбавае тэлебачанне

Развіццё лічбавага тэлебачання

У нашай краіне завяршаюцца мерапрыемствы па пераходзе ад аналагавага на лічбавае тэлебачанне, якія праводзяцца ў рамках Дзяржаўнай праграмы ўжывання лічбавага тэлебачання і радыёвяшчання ў рэспубліцы Беларусь да 2015 года. За час рэалізацыі Дзяржпраграмы ў краіне пабудавана развітая сетка наземнага лічбавага вяшчання, якая зараз уключае 84 лічбавыя тэлеперадатчыкі. Сетка забяспечвае трансляцыю абавязковага агульнадаступнага пакета з 8 тэлепраграм і адной гукавай праграмы “Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё”.

Развіццё лічбавага вяшчання адпавядае сусветным тэндэнцыям. Пераход на эфірнае лічбавае вяшчанне гэта агульна сусветная практыка, абумоўленая ўзаемнымі абавязацельствамі краін-членаў Міжнароднага саюза электрасувязі. У адпаведнасці з Заключнымі актамі Рэгіянальнай канферэнцыі па развіцці электрасувязі , прынятымі ў Жэневе ў 2006 годзе, аналагавае тэлевяшчанне павінна быць спынена не пазней 17 чэрвеня 2015 года.

Першыя адключэнні аналагавага вяшчання адбыліся 1 жніўня 2013 года. Сімвалічны поўны пераход да лічбавага вяшчання адбыўся ў мінулую пятніцу 15 мая, калі было спынена аналагавае вяшчанне на 10 аб’ектах, уключаючы галоўную РТПС у Калодзішчах.

Такім чынам, Беларусь пераходзіць да лічбавага тэлевяшчання паступова, бясшкодна для насельніцтва, у адрозненні ад краін, якія правялі аднаразовае адключэнне.

Чым лічбавае тэлебачанне лепшае?

Лічбавае тэлебачанне дазваляе спажыўцу атрымліваць боль якасны відэа і гукавы сігнал, а значыць глядзець па тэлевізары праграмы з лепшай якасцю.

Лічбавы тэлесігнал боль абаронены ад перашкод і не губляе якасці пры перадачы.

Лічбавыя тэхналогіі дазваляюць перадаваць з аднаго перадатчыка некалькі тэлевізійных каналаў, а значыць спажывец можа атрымліваць большую колькасць каналаў.

Акрамя гэтага адключэнне аналагавага вяшчання вызваляе пэўныя радыёчастоты, якія можна выкарыстоўваць з большай эфектыўнасцю для спажыўцоў, пашыраць магчымасці тэлевяшчання, ужываць новыя функцыі і дадатковыя сэрвісы.

Так, праведзенае раней адключэнне асобных перадатчыкаў дазволіла пачаць прадастаўленне паслуг камерцыйнага эфірнага тэлебачання па стандарту DVB-T2 і трансляцыю каля 40 каналаў самай шырокай тэматыкі.

Як падключыць лічбавае тэлебачанне?

Калі грамадзяне прымаюць сігнал ад сеткі кабельнага аператара, то ніякія дадатковыя работы праводзіць не патрэбна. Дарэчы, большасць аператараў кабельнага тэлебачання вядзе паралельную трансляцыю аналагавага і лічбавага тэлесігналаў. Калі абанент хоча прымаць больш якасны лічбавы сігнал, трэба звярнуцца да аператара кабельнага тэлебачання і даведацца пра такую тэхнічную магчымасць.

Тое ж тычыцца абнентаў паслуг інтэрактыўнага тэлебачання, напрыклад паслуг ZALA ад РУП “Белтэлекам” – калі грамадзяне з’яўляюцца абнентамі гэтай паслугі, то яны атрымліваюць сігнал у лічбавым фармаце.

Калі для прыёму тэлевізійнага сігналу выкарыстоўваецца індывідуальная або калектыўная антэна, то для прыёму абавязковага агульнадаступнага пакета тэлепраграм неабходны:

Для прыёму эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання неабходна:

— лічбавы тэлевізійны прыёмнік (тэлевізар), што падтрымлівае стандарт DVB-T ці DVB-T2 і фармат кадзіравання (сціскання) MPEG-4 альбо лічбавая тэлевізійнаяю прыстаўка з такімі ж параметрамі, якая падключаецца да звычайнага тэлевізара;

— індывідуальная прыёмная тэлевізійная антэну дэцымятровага дыяпазону хваляў (470-862 МГц) з гарызантальнай палярызацыяй, якую трэба накіраваць у бок бліжэйшай РТПС.

Названыя прылады прадаюцца ў гандлёвай сетцы і незалежна ад кошту забяспечаць упэўнены прыём лічбавага эфірнага тэлевізійнага сігнала.

Па пытаннях прыёму лічбавага тэлевізійнага вяшчання звяртайцеся ў бясплатную даведачна-інфармацыйную службу, патэлефанаваўшы на кароткі нумар 172 са стацыянарнай тэлефоннай сеткі (званкі бясплатныя).

Падрыхтаваў Сяргей ПАЎЛАЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *