А мебель для социального приюта в Оболи купил «Беларусбанк»

Новости

Мэбля – ад Беларусбанка

Мэблю для дзіцячай спальні на 2 тысячы рублёў ў сацыяльны прытулак у Обалі прывезлі нядаўна з Калінкавіч. Спонсарам выступіў Беларусбанк, які вядомы ў краіне сваімі дабрачыннымі справамі.
Хто стукае, таму і адчыняюць, – кажа дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №225 ААТ “ААБ Беларусбанк” Вольга Масько. – У мінулым годзе мы падалі заяўку ў цэнтральны апарат, сабралі і аформілі пакет дакументаў на атрыманне сродкаў для набыцця мэблі ў сацыяльны прытулак. І ў нас усё атрымалася. Мы трапілі ў рэспубліканскую праграму. У свой час такім чынам мы набылі для обальскага прытулка газавую пліту.”
Дзіцячыя спальні абнавілася  тумбачкамі, шафамі і камодамі. Усё – дзеля дзяцей, дзеля іх камфорту, каб яны адчувалі сябе ўтульна, як дома.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2018 г.

На здымку: Вольга Масько (першая злева) і дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Таццяна Бабарэка з выхаванцамі прытулка ў абноўленай спальні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *