Криминал. Происшествия

Происшествия

Гультай
Жыхар в. Свярдлы быў асуджаны за крадзеж да 1 года 2 месяцаў папраўчых работ. З яго вылічвалі 15% заробку ў даход дзяржавы. Аднак мужчына працаваў нядоўга. За ўхіленне ад адбыцця пакарання супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
Ухілялася ад пакарання
Непрацуючая жыхарка Язвіна два гады таму была асуджана да пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Але жанчына не выконвала патрабаванні пакарання: на работу, куды ёй дапамаглі працаўладкавацца, хадзіла праз дзень. Узбуджана крымінальная справа.
Ванны
У міліцыю звярнулася пенсіянерка з Віцебска, якая паведаміла, што на тэрыторыі садаводчага таварыства “Дачнае”, што ва Ужляціне, пабывалі злодзеі. У прыватнасці, укралі са двара дома пацярпелай дзве чыгунныя ванны. Па гарачых слядах злачынства было раскрыта: яго здзейсніў ураджэнец Віцебска без вызначанага месца жыхарства. Мужчына заключаны пад варту, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
Рамы
Пацярпела жыхарка Шуміліна: з яе дачнага дома, што ў Лескавічах, выставілі дзве аконныя рамы. Урон, нанесены пацярпелай, складае больш за мільён рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
П’яны на матацыкле
Жыхара Шуміліна, які ехаў на матацыкле, супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы затрымалі ў пасёлку Кіраўскі Віцебскага раёна. Кіроўца быў у стане алкагольнага ап’янення, ехаў на незарэгістраваным матацыкле, не меў з сабой дакументаў. Мужчыну  пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў тэрмінам на тры гады і штраф больш за 15 мільёнаў рублёў.
…і на машыне
Яшчэ аднаго нецвярозага жыхара Шуміліна супрацоўнікі ДПС затрымалі на вуліцы Сіпко. Мужчына ехаў на аўтамабілі “Фольксваген-Гольф”. Вадзіцель вызваны на адміністрацыйную камісію ДАІ, машына знаходзіцца на штрафной стаянцы РАУС.  Гаспадару “Фольксвагена” пагражае штраф да ста базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
Заднім ходам
Жыхар Лескавіч, рухаючыся заднім ходам на аўтамабілі “Міцубісі-Паджэры”, наехаў на “Фіят”, які належаў індывідуальнаму прадпрымальніку з Наваполацка. Машыны пашкоджаны. Жыхару Лескавіч пагражае штраф да пяці базавых велічынь.
На хуткасці
Непрацуючага жыхара Шуміліна супрацоўнікі ДАІ затрымалі на аўтадарозе, якая мяжуе з Латвіяй: мужчына перавысіў дапушчальную хуткасць руху на 22 кіламетры ў гадзіну. Прычым, парушыў закон паўторна на працягу года. Вадзіцелю пагражае штраф да 15 базавых велічынь або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да аднаго года.
Па матэрыялах РАУС
падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *