З Днём Перамогі!

Актуалии Официально

Паважаныя жыхары Шуміліншчыны!
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны: франтавікі, партызаны, працаўнікі тылу!

У гэтыя майскія дні мы ўрачыста адзначаем 69-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Ва ўсе часы Дзень Перамогі застаецца ў памяці народа як самае знамянальнае, самае вялікае, самае горкае і самае радаснае свята.
Менавіта вы, дарагія ветэраны, коштам вялікіх намаганняў спынілі ля сцен Масквы варожую ваенную машыну. Вы разграмілі адборныя фашысцкія войскі, выгналі іх з нашай зямлі, вызвалілі народы Еўропы і знішчылі ворага ў яго логаве. Вы аднавілі разбуранае вайной, узнялі эканоміку краіны на яшчэ больш высокі ўзровень.
Гонар і слава вам, дарагія нашы ветэраны. Нізкі паклон за ваш гераізм, мужнасць, стойкасць, самаахвярнасць…  За тое, што мы жывём у свабоднай краіне пад мірным небам!
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, радасці, даўгалецця, душэўнай цеплыні, клопату.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *