На внеочередной сессии Шумилиснкого районного Совета депутатов скорректированы ранее принятые решения

Общество Официально

Дэпутаты скарэкціравалі рашэнні

25 лістапада адбылася 60-я пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, на якой былі ўнесены змяненні ў раней прынятыя рашэнні раённага Савета. Правёў сесію старшыня Савета Мікалай Будневіч, удзел прыняў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык. 

 На сесіі былі ўнесены змяненні ў раней прынятыя рашэнні раённага Савета. Дэпутат раённага Савета начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка прапанавала ўнесці змяненні ў бюджэт 2022 года ў сувязі з тым, што раённы бюджэт дадаткова атрымаў 159 тысяч 939 рублёў непадатковых даходаў і 30 тысяч міжбюджэтных трансфертаў ад бюджэтаў вышэйшага ўзроўню.

Праведзена і пераразмеркаванне расходнай часткі бюджэтных назначэнняў па асобных артыкулах. Удакладнена расходная частка бюджэту за кошт выдзялення сродкаў з рэзервовага фонду.

Па прапанове начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Алены Сідарэнка, галоўнага ўрача Шумілінскай ЦРБ Святланы Лінкевіч, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларысы Жукавай, начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціны Мяньковай, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Руслана Матвейчука, галоўнага спецыяліста райвыканкама Дзмітрыя Дубоўскага, намесніка начальніка ад-дзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірыны Карпавай, начальніка аддзела эканамічнага рэгулявання сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Анастасіі Шырокай, дырэктара заказніка  «Казьянскі» Аляксандра Дабравольскага былі ўнесены змяненні ў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў адпаведных дзяржаўных праграм.

Дэпутаты таксама адобрылі рашэнне прадаставіць аб’ект для рыбаводства.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *