Криминал. Происшествия

Закон Общество

Злавілі за руку
Жыхар Шуміліна, які меў нязнятую і непагашаную судзімасць, п’яны спрабаваў украсці чужыя рэчы. Дакладней, пластыкавы чамадан, дзе ляжалі дрыль і шурупавёрт, якія належалі грузчыку магазіна. Але вынесці з магазіна чужы чамадан не ўдалося. Мужчыну затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Узбуджана крымінальная справа.
Грошы
Жыхарка райцэнтра мела звычку класці ключы ад кватэры ў так званым умоўным месцы. Але аднойчы імі пакарыстаўся чужы чалавек, які ўзяў ключы, адамкнуў дзверы і ўкраў з кватэры 200 тысяч рублёў. Злодзей па гарачых слядах знойдзены. Ім аказаўся раней судзімы жыхар Шуміліна.
Аліменты
Жыхар Шуміліна быў абавязаны  з 2002 года выплачваць аліменты на карысць былой жонкі на ўтрыманне непаўналетняй дачкі. Але мужчына працяглы час нідзе не працаваў і ўвогуле не збіраўся ўладкоўвацца на работу. Даўгі па аліментах выраслі больш як да васьмі мільёнаў рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Пагроза
У РАУС звярнулася жыхарка Мікіціхі. Яе муж у стане алкагольнага ап’янення пагражаў жанчыне забойствам, спрабаваў яе задушыць. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
У кювеце
Жыхар Віцебска, які на аўтамабілі ГАЗ-3309 ехаў па аўтадарозе Віцебск-Полацк, выбраў дастаткова вялікую хуткасць для слізкай зімовай дарогі. У выніку не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Аўтамабіль пашко-джаны. На віцябляніна складзены адміністрацыйны пратакол, які адпраўлены для разгляду па месцы жыхарства парушальніка.
На сустрэчнай паласе
Жыхар Віцебска ехаў на асабістым аўтамабілі “Сітраен-Ксанція” па аўтадарозе Віцебск-Полацк і пайшоў на абгон сустрэчных аўтамабіляў. Але перад гэтым не ўпэўніўся ў тым, што паласа руху свабодная. На сустрэчнай паласе віцяблянін сутыкнуўся з “Фіятам”, вадзіцель якога з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў бальніцу. Па дадзенаму дарожна-транспартнаму здарэнню праводзіцца праверка.
На аўтазапраўцы
Жыхар Полацка, які прыехаў на аўтазаправачную станцыю ў Шуміліна, па сваёй няўважлівасці і неасцярожнасці сарваў паліўна-раздатачны шланг. На мужчыну складзены адмі-ністрацыйны пратакол, які накіраваны для далейшага разгляду па месцы жыхарства палачаніна.
Заднім ходам
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі на вуліцы Суворава ў Шуміліне тыдзень таму разбіраліся з дарожна-транспартным здарэннем. Справа ў тым, што жыхар а.-г. Амбросавічы пры руху заднім ходам  на легкавушцы не ўпэўніўся ў бяспецы гэтага манеўра і наехаў на легкавы аўтамабіль, які належыць жыхару Віцебска. Абодва аўтамабілі пашкоджаны. Жыхару Амбросавіч пагражае штраф да пяці базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *