К профессиональному празднику

Молодёжь Спорт

Трэнер, якому давяраюць
З пачатку гэтага навучальнага года  трэнерам-выкладчыкам ДзЮСШ  працуе Вікторыя Дубко. Валейболам захапілася з трэцяга класа  – як трапіла ў валейбольную секцыю.
“Каб стаць прафесійнай валейбалісткай, у мяне не хапала росту, – усміхаецца дзяўчына. – Але валейбол не хацела кідаць, бо па-сапраўднаму яго палюбіла. Таму і паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт фізічнага выхавання, каб стаць валейбольным трэнерам. Думала, хай маім выхаванцам скарацца тыя спартыўныя вяршыні, якіх я не змагла дасягнуць…”
Малады спецыяліст працуе на базе СШ №2. Набрала хлопчыкаў і дзяўчынак з другога-пятага класаў. З першых трэніровак юным спартсменам прыйшоўся даспадобы стыль маладога трэнера. Ні адзін з малых не кінуў валейбольную секцыю. Наадварот, да Вікторыі пастаянна просяцца новыя дзеці, якія пачулі ад сваіх сяброў пра валейбольныя заняткі.
З восені мінулага года Вікторыя Дубко яшчэ і трэнер-выкладчык па танцавальнай аэробіцы. Напачатку была адкрыта адна група, на першыя заняткі прыйшло чалавек дзесяць. Але і тут Вікторыя зарэкамендавала сябе з найлепшага боку. І сёння  танцавальнай аэробікай  у яе займаюцца больш за сорак чалавек у чатырох групах пры Цэнтры дзяцей і моладзі і ФСК “Здароўе”.
“Не ўмею ды  і не хачу працаваць абы-як, – усміхаецца дзяўчына. – Галоўнае, каб твае выхаванцы табе давяралі, а гэтага можна дасягнуць, калі поўнасцю аддаеш сябе любімай рабоце”. Падзялілася Вікторыя і сваім самым патаемным жаданнем: “Хачу адкрыць свой сучасны фітнэс-цэнтр…”
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2014 г.



2 комментария по теме “К профессиональному празднику

  1. Отличный специалист, ответственный, целеустремленный и сильный человек, замечательная, добрая, отзывчивая и красивая девушка! Успехов в работе, карьерных высот и исполнения желаний. Так держать! Дорогу молодым!

  2. Умная, харизматичная, веселая и обаятельная девушка. Спортивных, профессиональных и личных достижений. Оставайтесь в форме, друзья!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *