Молодые семьи вместе благоустроили детскую площадку во дворе дома в Шумилино

Молодёжь Общество

БРСМ ініцыяваў правядзенне маладзёжнай акцыі #РаЗАмзбацькамі.

   «Асноўная мэта акцыі – прапаганда сямейных каштоўнасцей, павышэнне статусу маладой сям’і, – расказвае першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева. – Асноўныя аб’екты  акцыі – дзіцячыя пляцоўкі, якія мы, маладыя, самі можам прывесці ў парадак. Падобныя мерапрыемствы не толькі аб’ядноўваць маладых людзей, а і яшчэ раз даказваюць, што разам мы можам многае».

  Нядаўна шумілінскія сем’і Бяляевых, Зубаравых, Каламійцаў і Міронавых далучыліся да акцыі #РаЗАмзбацькамі. Яны вырашылі папрацаваць на дзіцячай пляцоўцы, якая месціцца ля дамоў па вуліцы Дубасарскага. Прыбраць смецце, падрамантаваць, абкасіць – тут кожнаму знайшлося, што рабіць.  І не важна, колькі табе год – усе разам рабілі карысную справу. Як расказваюць сем’і, той вечар праляцеў у адно імгненне пад жарты і падтрымку адзін аднаго. А пасля таго, як справа была зроблена, самыя малыя ўдзельнікі  акцыі з задавальненнем пагулялі на пляцоўцы.

Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *