В этом году на 10% выросло количество краж в районе

Безопасность Общество Президент

А вы даўно заглядвалі ў свой “банк”?
16 кастрычніка намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў правёў пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку.
Прадстаўнікі праваахоўных органаў, сацыяльных службаў, адукацыі, медыцыны і іншыя спрабавалі паўплываць на чалавека, які вядзе асацыяльны лад жыцця. Цяжка сказаць, ці кіне ён піць (калі да 62-х год не кінуў, то цяпер – наўрад ці), але ён цвёрда паабяцаў, што ў міліцыю ўжо больш дакладна званіць не будзе. За ілжывы выклік цяпер прыйдзецца заплаціць паўтара мільёна рублёў. А гэта проста вялізныя грошы ў параўнанні з пенсіяй у мільён 370 тысяч.
Таксама на пасяджэнні абмяркоўвалі стан злачыннасці ў раёне. Начальнік  міліцыі В. В. Мядзвецкі ўсур’ёз занепакоены тым, што сёлета ў параўнанні з мінулым годам на 10% вырасла колькасць крадзяжоў. Ён запэўніў, што міліцыя робіць усё магчымае для таго, каб палепшыць сітуацыю. Але не ўсё тут у руках праваахоўных органаў.
Вадзім Вадзімавіч асаблівую ўвагу завастрыў на тым, што сёлета здарыліся два выпадкі крадзяжу буйной сумы грошай у валюце, чаго даўно не было. Людзі патроху адкладваюць з зарплаты, з пенсіі і захоўваюць грошы дома, у патаемным месцы. Гэтыя “патаемныя” месцы, як правіла, знаходзяцца ў шафе паміж бялізны, у посудзе і ў іншых не горш за вас вядомых махлярам месцах. Складанасць сітуацыі ў тым, што знайсці злачынцу вельмі цяжка. Пацярпелыя, як правіла, заяўляюць аб прапажы не адразу. “Вы ж не кожны дзень пералічваеце грошы ў сваёй заначцы?” – звярнуўся да прысутных начальнік міліцыі. Так і яны. Грошы ўжо, можа паўгода як зніклі, а таму адшукаць іх па гарачых слядах няма магчымасці.
Наогул міліцыя заклікае захоўваць грошы ў банку. Вадзім Вадзімавіч спецыяльна кансультаваўся з дырэктарамі нашых банкаў, якія запэўнілі, што ў якой бы валюце вы ні адкрылі рахунак, грошы будуць цэлыя, іх можна бу-дзе зняць у любы момант. Да таго ж, у банку – яшчэ і працэнты набягуць.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №83 ад 28.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *