В президиуме районного Совета депутатов

Актуалии Власть

Зямля не павінна “гуляць”
Праверана выкананне Мішневіцкім сельсаветам пастановы раённага Савета дэпутатаў № 101 ад 25 сакавіка 2013 года аб ходзе рэалізацыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі. З інфармацыяй па тэме гаворкі выступіла начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама З. Ф. Алюліна. Адзначана, што асноўным суб’ектам гаспадарання на тэрыторыі сельсавета з’яўляецца КУСГП “Мішневічы”, за якім замацавана 8,5 тысячы га зямлі. Бал урадлівасці – 21,8 (самы нізкі сярод сельгаспрадпрыемстваў).
У валоданні сельсавета 910 га, з іх 379 га  пад надзеламі вяскоўцаў. Незапатрабаваныя 272 га. Гэта  рэзерв, хаця  ўсплёску па набыцці зямлі для вядзення падсобнай гаспадаркі даўно не назіраецца. Тэндэнцыя іншая: людзі больш ахвотна адмаўляюцца  ад сваіх зямельных участкаў. За 2013 год і чатыры месяцы года  ў сельсавеце разгледжаны 34 пісьмовыя  заявы на адмову зямлі (5,7 га)  ў  той час, як з просьбай выдзеліць участак – 5.
Далёка не да ўсіх вяскоўцаў даходзіць просьба актыву сельсавета трымаць на падворках парадак. Непрывабныя на выгляд вёскі Казьяны, Роўнае, Заложнае, Заполле, Старыновічы, Заобаль, а вось вёскі Гульбішча, Запалянка, Сураўні парадавалі.
Важна, на думку прэзідыума, наладзіць у гэтым накірунку больш актыўна работу старэйшын, паважаных і аўтарытэтных у вёсцы людзей. Вёска павінна выглядаць прыстойна. І за тыя восем гадоў, калі выйшаў указ № 70, многае ў гэтым плане зроблена. Але далёка не ўсё.
Павінны ўсведамляць важнасць гаспадарскіх адносін да зямлі ў самім   КУСГП “Мішневічы”. А  ўсведамляюць, на жаль, не заўсёды. Некалькі гадоў запар, як сцвярджае З. Ф. Алюліна, не абворвалася зямля ўрадлівая зямля (а гэта 7,6 га) бліз ферм Мішневічы і Жданоўка. Мала было парадку на момант правядзення прэзідыума ля фермы Заобаль.
Аднак не скажаш, што тут не дазваляюць “гуляць” зямлі. За 2013 год  ворныя землі (216 га),  “засеяныя” драўніна-хмызняковай расліннасцю, перавялі ў лясныя масівы.  Хаця ідзе і іншы працэс: з 2007 года з зямель сельсавета вернута мясцовай гаспадарцы 671 га зямлі, ад якой адмовіўся вясковец.
Вялася гаворка пра тыя пабудовы КУСГП “Мішневічы”, якія не дадаюць аўтарытэту яго кіраўніцтву. Каторы год  не падступяцца да зносу памяшканняў былога свінакомплексу. Тут сваё важкае слова павінна сказаць упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *