Доска почёта Шумилинского района: Наталья Марутько

Актуалии Экономика

З пазітывам па жыцці

Наталля Маруцька пачала свой працоўны шлях 10 гадоў таму падсобнай рабочай на Обальскім керамічным заводзе, цяпер працуе прасаўшчыцай у цэху №2. Дарэчы, бацькі Наталлі таксама прысвяцілі працоўнае жыццё керамічнаму заводу, прычым бацька таксама  працаваў на прэсе.
Праца прасаўшчыка – адказная, можна сказаць, яна фарміруе якасць цэглы. “У прэс падаецца гліна, выходзіць цэгла, – расказвае Наталля. – Неабходна сачыць за якасцю сыравіны, дадаваць вапну ці ваду”. Вопыт вельмі дапамагае прасаўшчыцы ў яе працы. Невыпадкова прозвішча Наталлі Маруцька занесена на раённую Дошку гонару.
Вясна гэтага года стала для Наталлі адметнай: “Мне адной з першых прапанавалі працаваць на новым абсталяванні ў цэху №2. Прыемна, але ж і страшнавата было. Два тыдні вучобы пад кантролем грэчаскіх спецыялістаў. Прынцып работы адзін і той, тут, праўда, больш аўтаматыкі,  гэта вельмі дапамагае ў  рабоце”.
Наталля Маруцька імкнецца бачыць ва ўсім толькі пазітыўнае і станоўчае, мала хто з калег бачыў яе ў дрэнным настроі. І такая жыццёвая пазіцыя імпануе многім. А дома яе чакаюць муж і тры дачкі. Менавіта сям’я, як сцвярджае Наталля Маруцька, для яе – невычэрпная крыніца сіл і пазітыву.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў № 63 ад 12.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *