Поможем отремонтировать больницу!

Актуалии Общество

Разам адрамантуем тэрапію
Нядаўна кіраўніцтва раёна, раённай бальніцы звярнуліся за дапамогай да індывідуальных прадпрымальнікаў у справе рамонту тэрапеўтычнага аддзялення райбальніцы. “Стаіць задача сабраць 500 мільёнаў рублёў. Менавіта столькі неабходна для таго, каб памяняць дзверы, закупіць некаторыя будаўнічыя матэрыялы, – падлічыў галоўны ўрач К. Ф. Баканаў. –А для таго, каб прывесці ў парадак аддзяленне поўнасцю, неабходны 1 мільярд 300 мільёнаў”.
Сёння сабрана пакуль 19  мільёнаў рублёў, удзел у акцыі прынялі ўсяго 33 прадпрымальнікі,  хаця ў раёне працуе 232 прадпрымальнікі. Самую вялікую суму на сёння ахвяравала прадпрыемства “Карына-гандаль” – 2,5 мільёна, ПП “Кубаметр” і  ІП С. М. Каблукоў пералічылі па паўтара мільёна.  А першай адгукнулася на заклік М. Я. Сафончык, якая на агульную справу дала 500 тысяч.
Канстанцін Фёдаравіч расказаў, што грошы, якія ідуць на рахунак, пакуль не трацяцца, а накопліваюцца. Ён спадзяецца, што жадаючыя дапамагчы бальніцы яшчэ знойдуцца.
На другім этапе работы ёсць намер вось так жа задзейнічаць дзяржаўныя прадпрыемствы раёна. У медыкаў ёсць спадзяванне, што адрамантаваць аддзяленне ўдасца сёлета. Аддзяленне не рамантавалася ні разу з моманту адкрыцця бальніцы, калі канкрэтна – з 1986 года.  На жаль, людзі менш не хварэюць, канстатаваў К. Ф. Баканаў. А праз тэрапеўтычнае аддзяленне праходзіць каля 1200 чалавек за год – яно, бадай, самае загружанае.
Галоўны ўрач расказаў, што калі ўсё ўдасца, як плануецца, то ў тэрапіі будзе заменена сантэх-ніка, з’явяцца душавыя кабіны, новая сучасная плітка, ля кожнага ложка будуць размешчаны разеткі і свяцільнікі – карацей, у нас усё гэта называюць еўрарамонтам.
Калі  чалавек здаровы, поўны сіл жыць і зарабляць грошы, яму, магчыма, і цяжка пранікнуцца праблемамі бальніцы. Але калі на хвілінку ўявіць, што, скажам, ваша суседка Марыя Іванаўна, якую вы любіце і  паважаеце, трапіла з інсультам у бальніцу. Гэта значыць, што яна трапіла менавіта ў тое аддзяленне, пра якое ідзе гаворка.
Ну што, пераканалі? Тады вось пазабюджэтны рахунак бальніцы:
“Установа аховы здароўя “Шумілінская ЦРБ”, 211260, г.п. Шуміліна, вул. Суворава, 1. Разліковы рахунак 3632023795028 пазабюджэт, ЦБП №225 г.п. Шуміліна філіяла 200 ВАУ ААТ “ААБ “Беларусбанк” МФО 635 УНП 300036999.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *