4 жніўня – Дзень чыгуначніка

Актуалии Общество Президент Экономика

4 жніўня – Дзень чыгуначніка
Паважаныя работнікі і ветэраны
чыгуначнай галіны Шуміліншчыны!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя
віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём чыгуначніка!
Чыгунка, якая праходзіць па тэрыторыі раёна, у многім вызначае і садзейнічае сацыяльна-эканамічнаму развіццю Шуміліншчыны, з’яўляецца ключавым звяном транспартнай інфраструктуры Віцебскай вобласці. Ад яе бесперабойнай работы, зладжаных дзеянняў калектываў станцый напрамую залежыць бяспечная і своечасовая дастаўка пасажыраў і грузаў да месцаў прызначэння.
Важна адзначыць і вялікі ўклад калектываў станцый у добраўпарадкаванне сваіх аб’ектаў і прылягаючых тэрыторый, якія год ад года становяцца яшчэ больш прыгожымі і арыгінальнымі.
У дзень прафесійнага свята шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працоўнай дзейнасці!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.