Пока борщевик не набрал силу, его можно уничтожить

Безопасность Общество Экология

Ядавітыя “захопнікі”
Не першае дзесяцігоддзе многія краіны, у тым ліку і наша, вядуць актыўную барацьбу з інвазіўнымі раслінамі, у прыватнасці, баршчэўнікам Сасноўскага. Ядавітыя парасоны, якія калісьці былі завезены ў Беларусь у якасці кармавой культуры, надта хутка распаўсюдзіліся і пачалі захопліваць усё новыя і новыя тэрыторыі, выцясняць іншыя віды раслін.
Сёння да інвазіўных раслін у Беларусі  адносяць 301 від раслін, з якімі трэба весці планамерную барацьбу. На заканадаўчым узроўні прапісаны меры па ўрэгуляванні распаўсюджвання такіх раслін. Для барацьбы могуць быць выкарыстаны розныя метады.
Асноўным метадам для барацьбы, напрыклад, з баршчэўнікам з’яўляецца ручны і механічны метад кантролю, якія ўключае выкопванне і знішчэнне сцяблокаранёў, зразанне ці скошванне раслін, выдаленне суквеццяў. Скошванне не знішчае, а толькі паслабляе расліны, таму важна своечасова, планамерна і рэгулярна знішчаць інвазіўныя віды раслін.
Калі сёння не прымаць меры па распаўсюджванні “чужакоў”, праз некалькі год мы будзем жыць у поўным акружэнні такіх раслін.
І. БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №38 ад 20.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *