Письмо из 1941 года

Актуалии

Ліст з 1941 года
У кастрычніку 1941 года нямецка-фашысцкія войскі рваліся да Масквы. Баі з гітлераўцамі былі жорсткімі. На Смаленшчыне ваяваў з фашыстамі і экіпаж танка БТ з бартавым нумарам 12 – камандзір Іван Коласаў, механік Павел Рудаў, заражаючы Васіль Арлоў. У адным з баёў загінуў Павел Рудаў, танк быў пашкоджаны. Ноччу ўдалося завесці матор і ад’ехаць у лес. 24 кастрычніка Іван Коласаў і Васіль Арлоў далі свой апошні бой…
Праз чвэрць стагоддзя ў глухім лесе пад Вязьмай быў знойдзены ўросшы ў зямлю савецкі танк БТ з тактычным нумарам 12. Люкі былі задраены, у борце ззяла прабоіна. Калі машыну ўскрылі, на месцы механіка-вадзіцеля былі знойдзены астанкі танкіста, малодшага лейтэнанта Івана Коласава. У яго быў наган з адным патронам і планшэт, а ў планшэце – карта, фатаграфія каханай і неадпраўлены ліст.

Прывітанне, мая Вара! Не, мы не сустрэнемся з табой. Учора мы ў поўдзень грамілі яшчэ адну гітлераўскую калону. Фашысцкі снарад прабіў бакавую браню і разарваўся ўнутры. Пакуль я ўводзіў машыну ў лес, Васіль памёр.
Пахаваў я Васіля Арлова ў бярозавым гаі. У ім было светла. Васіль памёр не паспеўшы сказаць мне ніводнага слова, нічога не перадаў сваёй прыгожай Зоі і белавалосай Машачцы, падобнай на дзьмухавец у пуху.
Рана мая жорсткая. У змроку ўехаў я ў лес. Ноч прайшла ў муках, страчана многа крыві. Зараз чамусьці боль, якая пякла ў грудзях, супакоілася і на душы ціха.
Вельмі крыўдна, што мы не ўсё зрабілі. Але мы зрабілі ўсё, што змаглі. Нашы сябры пагоняць ворага, які не павінен хадзіць па нашых палях і лясах. Ніколі я не пражыў бы жыццё так, калі б не ты, Вара. Ты дапамагала мне заўжды: на Халхін-Голе і тут. Напэўна, усё ж хто кахае, той больш добры да людзей. Дзякуй табе, родная! Чалавек старэе, а неба вечна маладое, як твае вочы, у якія толькі глядзець ды любавацца. Яны ніколі не пастарэюць, не паблекнуць.
Пройдзе час, людзі залечуць раны, людзі пабудуюць новыя гарады, вырасцяць новыя сады. Прыйдзе іншае жыццё, іншыя песні будуць спяваць. Ніколі не забывайце песню пра нас, пра трох танкістаў.
У цябе будуць расці прыгожыя дзеці, ты яшчэ будзеш кахаць. А я шчаслівы, што адыходжу ад вас з вялікім каханнем да цябе.
Твой Іван Коласаў.
25 кастрычніка 1941 г.
Надрукавана ў №38 ад 20.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *