Отдел образования выставляет на аукцион здания закрытых школ и детских садов в Суровнях, Польковичах, Леонове

Актуалии Экономика

Здание детского сада в Польковичах

Апусцелыя будынкі – на аўкцыён
У памяці той час, калі ў вясковых школах, і не толькі ў тых, што былі на цэнтральных сядзібах гаспадарак, вучняў было на  два-тры паралельныя класы. Сёння здаецца, што той багатай на вясковую дзятву пары наогул і не было, сёння сітуацыя  з напаўняльнасцю класаў многіх вясковых школ – горш не прыдумаеш.
Вызваляюцца школьныя будынкі, аціхаюць дзіцячыя галасы ў некаторых садках. Куды дзяваць гэтыя вызваленыя памяшканні?  Праблема не сённяшняга дня, яна ўзнікла ўчора ці нават раней.  Што ж чакае гэтыя асірацелыя будынкі?
З гэтымі, і не толькі гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама П. У. Спірыдонава.

Детский сад в Леоново

– Будынкі, якія вызваліліся, праз паўгода мы  выставім на аўкцыённы продаж, – адказаў Пётр Уладзіміравіч. – Можа,  адгукнецца хто, можа, хто захоча адкрыць сваю справу на вёсцы, заняцца, напрыклад,  аграэкатурызмам.
– Найбольшую цікавасць для гэтага могуць, хутчэй за ўсё,  выклікаць будынкі былой Суравенскай школы…
– Вядома, хаця і не ў адных Сураўнях у нас маляўнічыя мясціны, не менш гожыя над Дзвіной – у Полькавічах, дзе чакае купцоў былы дзіцячы сад. Гэта двухпавярховы будынак, тут свая кацельня, водаправод, каналізацыя. Усё ёсць. На многія камунальныя даброты  багатыя будынкі былой Суравенскай пачатковай школы. Тут і двухпавярховая мураванка, і спартыўная зала, і асобны драўляны будынак, абкладзены цэглай. Дарэчы, у муры і ў спартыўнай зале, які недалёка, цэнтральнае ацяпленне.

Одно из зданий Суровенской школы

– Невымерна вялікія будынкі для жменькі вучняў у Сіроцінскай, Амбросавіцкай, Башнёўскай, Язвінскай школах…
– З гэтымі школамі пакуль пачакаем. Была думка зрабіць пачатковую з Язвінскай базавай, але пасля рашылі: хутка ў вёску прыйдзе газ, можа, і з’явяцца маладыя сем’і. А вось у Лявонаве не будзе дзіцячага сада. Тут застаюцца незапатрабаванымі таксама тры будынкі: сталовай, былой майстэрні і  будынак садка. Не будзем губляць надзеі на тое, што “выплыве” купец і  для будынкаў у гэтай вёсцы.
А наогул з гадамі “асірацелых” будынкаў школ і садоў будзе, як гэта ні шкада, усё больш. Засмучае такі факт, аднак гэтую тэндэнцыю ўжо наўрад ці спыніш.
Мікалай БАРЫСАЎ.



3 комментария по теме “Отдел образования выставляет на аукцион здания закрытых школ и детских садов в Суровнях, Польковичах, Леонове

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *