Районная Доска почёта

Актуалии Людзі і лёсы

Мая работа, жыццё і захапленне
Знаёмцеся: Уладзімір Пятровіч Аглушэвіч, вадзіцель грузавога аўтамабіля СФГ “Раднік”.
Яго прозвішча  ў гэтым годзе занесена на раённую Дошку гонару.
Да выбару кандыдата на раённую Дошку гонару ў сялянска-фермерскай гаспадарцы падышлі сур’ёзна. Прапаноўвалася некалькі чалавек, але гонару ўдастоілі Уладзіміра Пятровіча – чалавека працавітага і сур’ёзнага, добрага гаспадара і сем’яніна.
Пытаемся ва Уладзіміра Пятровіча пра яго работу. “Люблю тэхніку, за баранкай ужо гадоў 25, – усміхаецца вадзіцель. – І жыцця свайго не ўяўляю без аўтамабіля. Гэта мая работа,  жыццё і захапленне”.
Уладзімір Пятровіч прадоўжыў сямейную дынастыю: як і бацька, які калісьці працаваў у “Ленінскім прызыве” вадзіцелем, сеў за руль машыны. І вось ужо больш за дваццаць гадоў перавозіць сянаж, бульбу, угнаенні, запчасткі і яшчэ шмат якія грузы.  Ягоны МАЗ можна сустрэць не толькі на калгасных палетках у раёне, але і ў Мазыры, Жодзіне, Віцебску.  У мінулым годзе падчас уборачнай  У. П. Аглушэвіч заняў першае месца ў гаспадарцы: перавёз больш за 400 тон зерня, больш за тысячу тон бульбы.
Уладзімір Пятровіч не толькі вадзіцель, але і спецыяліст на ўсе рукі, лічыць кіраўніцтва СФГ “Раднік”. Ён і за слесара, пры неабходнасці можа і на трактары працаваць. А ў прыпар, калі не хапае рук, перасаджваецца на зернеўборачны камбайн. Свой вопыт перадае сыну Сяргею, студэнту Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які ў жніво працуе разам з бацькам другім камбайнерам.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *