Новости Шумилинщины

Актуалии Новости

Раённая гімназія набірае вучняў
Яшчэ не закончыўся навучальны год, а ў раённай гімназіі думаюць пра наступны. На наступным тыдні тут прымаюць заявы на паступленне ў пяты клас. Уступныя іспыты па матэматыцы, рускай і беларускай мовах пройдуць у пачатку чэрвеня. Калі вы хочаце, каб ваша дзіця стала гімназістам ці ёсць пытанні для ўдакладнення, тэлефануйце ў гімназію.
Сяргей ПАЎЛАЎ.

Рыхтуемся да касьбы
Учора ў ААТ “АграБаравінка” адбылася раённая нарада па падрыхтоўцы да касьбы, на якую былі запрошаны галоўныя інжынеры гаспадарак раёна. Абмяркоўвалася гатоўнасць тэхнікі да касьбы, пытанні па ахове працы і тэхніцы бяспекі.

Канцэрт-справаздача
Сёння, 23 мая, Шумілінская СШ №1 запрашае ў раённы цэнтр культуры на традыцыйны справаздачны канцэрт. Заканчваецца яшчэ адзін навучальны год, і ў педагогаў і вучняў установы ёсць шмат творчых напрацовак, цікавых, арыгінальных  нумароў мастацкай самадзейнасці, якія вельмі хочацца паказаць на раённай сцэне шырокаму колу гледачоў. Канцэрт пачнецца ў 18.00. Уваход платны.
Алена КАРПУШЭНКА.

Гусі
У ААТ “Прыазёрны мір” будуць разводзіць гусяў. Першыя крокі ўжо зроблены. Як паведаміў дырэктар гаспадаркі А. М. Пытко, на птушкафабрыцы Веляцічы, што ў Мінскай вобласці, закуплена 605 гусяў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *