Помогите найти человека

Происшествия

Супрацоўнікі РАУС вышукваюць жыхара в. Мясаедава Леаніда Міхайлавіча Шумілу, 1938 года нараджэння, які 1 мая пайшоў з дома ў невядомым накірунку і яго месца знаходжання невядома. Па факту прапажы чалавека ўзбуджана крымінальная справа.
Прыкметы прапаўшага: рост 160-174 см, хударлявага целаскладу, твар авальны чырвоны, лоб прамы, вочы шэрыя, валасы кучаравыя цёмна-русыя.
Асаблівыя прыкметы: два пальцы на правай руцэ (мезінец і безымянны) поўнасцю не разгібаюцца, кульгае на левую нагу, зубы (за выключэннем аднаго) адсутнічаюць. На левай назе ёсць шрам, а на левай руцэ каля вялікага пальца надпіс “Лёня”.
Быў апрануты ў целагрэйку шэрага колеру, чорныя штаны, кашулю ў клетку, чорную вязаную шапку і чорныя гумавыя галошы.
Супрацоўнікі РАУС просяць жыхароў раёна, якім вядома месца знаходжання Л. М. Шумілы, паведаміць пра гэта па тэлефоне 102.
Надрукавана ў №40 ад 27.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *