Криминал. Происшествия

Происшествия

“Самсунг”
У РАУС звярнуўся жыхар райцэнтра. Ён расказаў міліцыянерам, што некалькі гадзін таму з яго кватэры прапаў мабільны тэлефон “Самсунг”, кошт якога ацэнены ў 500 тысяч рублёў. Як высветлілася ў ходзе следства, напярэдадні пацярпелы ў сваёй кватэры распіваў спіртныя напіткі з малазнаёмым мужчынам. Міліцыянеры знайшлі злачынцу. Тэлефон канфіскавалі і вярнулі гаспадару. Супраць злодзея ўзбуджана крымінальная справа.
“Жыгулі”
Жыхар райцэнтра, які меў звычку пакідаць свой аўтамабіль ля дома, аднойчы пашкадаваў вельмі аб гэтым. За адну ноч на “Жыгулях” знялі два колы. Па гарачых слядах супрацоўнікі РАУС знайшлі злачынцаў. Імі аказаліся двое жыхароў райцэнтра. Узбуджана крымінальная справа.
306 парушэнняў
У студзені супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі зарэгістравана 306 парушэнняў правілаў дарожнага руху. На дарогах раёна выяўлены чатыры нецвярозыя вадзіцелі і 11 вадзіцеляў, якія селі за руль без правоў кіравання. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў (пераход дарогі на чырвонае святло святлафора, адсутнасць флікера ў цёмны час сутак) прыцягнуты 102 пешаходы.
За выпуск на лінію тэхнічна няспраўных аўтамабіляў і трактароў у студзені адміністрацыйныя пратаколы складзены на сем службовых асоб.
Матацыкліст
17-гадовы жыхар в. Непароты ў стане алкагольнага ап’янення, не маючы правоў кіравання, сеў за руль матацыкла з няспраўнай тармазной сістэмай. Хлопца спынілі на дарозе супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі. На матацыкліста складзены адміністрацыйны пратакол.
Бочка
Жыхар Полацка на грузавым аўтамабілі вёз металічную бочку ёмістасцю дзесяць тон. Вадзіцель патлумачыў супрацоўнікам ДАІ, што едзе ў Гарадок, але адпаведных дакументаў на перавоз бочкі не меў. Супрацоўнікі міліцыі разбіраюцца, дзе жыхар Полацка набыў бочку.
1,98 праміле
На аўтадарозе Гарадок-Ула–Камень супрацоўнікі ДАІ затрымалі механізатара ААТ “Лаўжанскае”, які ехаў на трактары нецвярозы. Алкатэстар паказаў 1,98 праміле. Механізатару пагражае пазбаўленне правоў на тры гады і штраф да 30 базавых велічынь.
Кювет
Грамадзянін Літвы, які ехаў на грузавой “Вольве” па аўтадарозе Віцебск-Полацк (ля павароту на Обаль), не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Машына пашкоджана, людзі не пацярпелі. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца.
Дапамаглі
На мінулым тыдні на аўтадарозе Віцебск-Полацк прыпыніліся пяць вялікагрузных машын: сістэма падачы паліва не вытрымала вялікіх маразоў.  Як паведаміў начальнік ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч, кожнаму з дальнабойшчыкаў аказалі падтрымку. Удзячныя вадзіцелі зноў адправіліся ў дарогу.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №13 ад 14.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *