Доверяете ли вы милиции? В Шумилинском районе изучали общественное мнение

Закон Общество

Як працуе міліцыя?

У маі супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў вывучалі грамадскую думку ў нашым раёне аб рабоце міліцыі. Ад нашых землякоў паступілі заўвагі і прапановы. Напрыклад, некаторыя рэспандэнты былі незадаволены, што у Обальскім Доме культуры падчас правядзення танцавальных вечароў знаходзяцца нецвярозыя. Але ў адпаведнасці з заканадаўствам арганізацыя аховы грамадскага парадку – гэта абавязак арганізатара культурна-масавых мерапрыемстваў. Разам з тым супрацоўнікі РАУС пастаянна арганізуюць рэйды на танцавальныя вечары. Так, у мінулым годзе за знаходжанне ў п’яным выглядзе ў Обальскім Доме культуры прыцягнута 19 чалавек.

Некаторыя грамадзяне былі абураны тым, што работнікі ААТ “Лаўжанскае” крадуць гаруча-змазачныя матэрыялы. Мабільныя групы з ліку работнікаў РАУС, РАНС і прадстаўнікоў райвыканкама пастаянна праводзяць рэйды па аб’ктах АПК. Фактаў крадзяжу паліва ў ААТ “Лаўжанскае” не было выяўлена.

Жыхары в. Язвіна абураліся незаконным гандлем у вёсцы спіртнымі напіткамі. У гэтым накірунку супрацоўнікі РАУС працуюць ушчыльную.

Вострае пытанне для Шуміліна – бяспека на аўтадарозе Р-20. Супрацоўнікі ДАІ ў мінулым годзе выявілі 1835 фактаў парушэння хуткаснага рэжыму, сёлета – 720 фактаў, што на 40,9% больш чым за такі ж перыяд мінулага года.

4,7% апытаных жыхароў раёна адзначылі, што ў раёне наркотыкі даступны для насельніцтва і расказалі аб іх рэалізацыі ў кафэ “Караван”. Таму ў выхадныя і святочныя дні міліцыянеры праводзяць адпрацоўкі кафэ, а супрацоўнікі падраздзялення наркакантролю правяраюць кафэ ў дзённы і начны час. Аднак фактаў незаконнай рэалізацыі або ўжывання наркатычных сродкаў у кафэ “Караван” не ўстаноўлена.

В. ПОПЕЛАЎ, начальнік штаба РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *