Собираем ребёнка в лагерь

Общество Семья

Рыхтуем дзіця ў лагер
Ну вось і прыйшлі летнія канікулы. Добра адпачыць і аздаравіцца можна ў  дзіцячым аздараўленчым лагеры. Сёння нашы парады адрасаваны тым, хто збіраецца ў лагер.
Сумка.  Павінна быць умяшчальная і лепш на калёсіках. Інакш з аўтобуса ці дызеля да лагера будзе цяжка і неспадручна яе данесці.
Сродкі асабістай гігіены.  Расчоска. Загадзя пагаварыце з дзіцяці пра тое, што браць чужую расчоску і даваць сваю нельга нікому. Непрыемнасці ў выглядзе педыкулёзу нікому не патрэбны. Агляд медыкі, канешне, праводзяць, але здараецца ўсялякае.
Зубная шчотка і паста. Мыла, мачалка і шампунь. Ручнік для лазні. Гумавыя сланцы.
Калі ў лагеры ёсць басейн, спатрэбяцца яшчэ купальная шапачка, двое плавак ці два купальнікі і яшчэ адзін ручнік.
Слушная парада: прывучыце дзіця пасля выхаду з душа ці басейна сушыць ручнік і купальнік.
Цёплыя рэчы.  Куртка. Двое джынсаў ці брук. Дзве цёплыя кофты ці байкі. Кеды ці красоўкі. Парасон.
Майкі, трусікі і шкарпэткі.  Іх павінна быць многа. Для дзяўчынак – некалькі пар калготак. Няхай дзіця складвае ўсё бруднае адзенне ў асобны пакет. А калі вы яго наведаеце, чыстае адзенне аддадзіце яму, а бруднае забераце.
Басаножкі ці адкрыты абутак. Шорты.
Для дзяўчынак – сукенкі, сарафаны.
Раскраска, развіваючыя часопісы, алоўкі і фламастары.
Мяккая цацка. Для маленькіх дзетак, якія любяць спаць з імі. Гэта дапамагае адчуваць сябе больш абаронена.
Мабільны тэлефон. Гэта на ваш погляд. Няхай толькі ён будзе недарагім. Абавязкова пазнаёмцеся з важатымі і выхавальнікамі і запішыце іх нумары тэлефонаў.
Многія бацькі даюць з сабой ці прывозяць дзецям напіткі, чыпсы, цукеркі. Паверце: у лагерах добра, смачна і разнастайна кормяць.
Калі чамадан сабраны, не забудзьце галоўнае – пуцёўку ў лагер і медыцынскую даведку ад урача. І ў добры шлях!
І. ГЛАЗУНОВА, фельчар-валеолаг Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №42 ад 03.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *