Криминал. Происшествия

Происшествия

Марыхуана
Супрацоўнікі РАУС затрымалі ў Шуміліне мясцовага жыхара, які пры сабе меў высушаныя расліны зялёна-карычневага колеру. Як устанавіла экспертыза, гэта быў наркатычны сродак – марыхуана. Згодна з арт. 328, ч.1  Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “За-хоўванне наркатычных сродкаў” супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Ложак
У РАУС звярнулася жыхарка Віцебска і расказала, што ў яе дачным доме ў Шуміліне пабывалі злодзеі. Яны выставілі аконнае шкло і вынеслі драўляны ложак з матрацам. Узбуджана крымінальная справа.
Помпа
Жыхарка Віцебска не наведвала сваю дачу ў в. Альшанікі цэлую зіму. А калі вясной прыехала, то недалічылася вадзяной помпы “Ручаёк” і 110 метраў электракабелю. Злодзеі вышукваюцца.
Веласіпед
У жыхара Лескавіч з кладоўкі прапаў веласіпед. Па гарачых слядах злачынца знойдзены. Гэта раней судзімы жыхар а.-г. Светласельскі.    Веласіпед канфіскаваны і вернуты гаспадару.
Грошы
У пенсіянеркі з Крупчына прапалі грошы. Пацярпелая ў гэты час была ў суседкі і бачыла праз акно, што па вёсцы ходзяць незнаёмцы. Але ж не звярнула на гэта ўвагі. Калі прыйшла дадому, западозрыла нядобрае: навясны замок вісеў другім бокам… Падазрэнні пацвердзіліся: з патайнога месца прапаў адзін мільён рублёў. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа. Злодзеі вышукваюцца.
З 26 па 30 мая падчас спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Увага – дзеці!” супрацоўнікі ДАІ выявілі 18 ва-дзіцеляў, якія парушылі хуткасны рэжым, 12 вадзіцеляў ехалі на машынах без тэхагляду. Тры ва-дзіцелі пазбаўлены правоў (селі за руль нецвярозымі), а два не прапусцілі дзяцей праз пешаходны пераход. Адзін непаўналетні ехаў у якасці пасажыра непрышпіленым, яшчэ адзін перабягаў дарогу па-за пешаходным пераходам.
На хуткасці
Жыхар Полацка, які ехаў на аўтамабілі “Рэно” па аўтадарозе Р-20, перавысіў устаноўленую хуткасць руху на 24 кіламетры ў гадзіну. Як высветлілася, на рахунку вадзіцеля гэта другое парушэнне ў гэтым го-дзе. Складзены адміністрацыйны пратакол,  матэрыялы адпраўлены па месцы жыхарства парушальніка. Яму пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў тэрмінам на адзін год.
Заднім ходам
Жыхарка Шуміліна на  ўласным аўтамабілі “Рэно-Лагуна”, рухаючыся заднім ходам па вуліцы Суворава, наехала на УАЗ. Машыны па-шкоджаны.
Яшчэ адзін жыхар райцэнтра, рухаючыся на службовым аўтамабілі ГАЗ-2752 заднім ходам, наехаў на чужы “Хундай”.  У абодвух выпадках складзены адміністрацыйныя пратаколы, вадзіцелям пагражае штраф ад 1 да 5 базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №42 ад 03.06.2014 г.



1 комментарий по теме “Криминал. Происшествия

  1. Марыхуана… Па дарозе на агарод — дылера не сустрэнеш.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *