7 июня — Троица

Духоўнае

Дзень Святой Тройцы
Дзень Святой Тройцы святкуецца на 50-ты дзень пасля Вялікадня. У гэты дзень адбылося Сашэсце Святога Духа на апосталаў у выглядзе языкоў полымя. Па сутнасці, так адбылося крышчэнне апосталаў Святым Духам, і з гэтага перыяду пачаўся час актыўнага саўдзелу Святога Духа ў ратаванні чалавецтва. Менавіта Святы Дух адраджае лю-дзей да духоўнага  жыцця і дапамагае ім набыць веру ў Сына Божага, а праз яе ўзысці да Нябеснага Айца і выканаць Яго волю.
Дзень Святой Тройцы – дзень нараджэння хрысціянскай царквы. Збылося абяцанне: Ратавальнік узнёсся на неба, але працягвае знаходзіцца сярод хрысціян у боскай ласцы Святога Духа.
Напярэдадні адзначаецца Усяленская траецкая субота, калі Царква моліцца пра тое, каб боская ласка Святога Духа была крыніцай асалоды і для ўсіх памёрлых. Бацькоўская Траецкая субота – дзень асаблівага памінання памёрлых.
Богаслужэнні пройдуць ва ўсіх праваслаўных храмах Шумілінскага благачыння:
7 чэрвеня, субота, Траецкая Бацькоўская субота, у 9.00 – памінальная служба (Паніхіда), у 17.00 – усяночная;
8 чэрвеня, нядзеля, Дзень Святой Тройцы, у 9.00 – літургія;
9 чэрвеня, панядзелак, Дзень Святога Духа, у 9.00 – служба.
Дыякан Ілья НІКАЛАЕНКА.
Надрукавана ў №43 ад 06.06.2014 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *