З Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!

Актуалии Духоўнае Общество

Дарагія браты і сёстры!
Усе жыхары Шумілінскага раёна!

Сардэчна віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!
Многа стагоддзяў свеціць Святло ў цемры, з’явіўшыся ў свет Нараджэннем Збавіцеля. І сёння зноў гучыць звон пра гэтую вялікую падзею ў жыцці Зямлі.
Хрыстос Нараджаецца, услаўляйце!
І кліча Гасподзь Бог кожнага з нас ад смерці да жыцця, ад цемры да святла, ад нянавісці да любові, ад зямлі да неба.
Богадзіця Хрыстос святлом свайго Нараджэння ды памножыць радасць і святочнае лікаванне, ды вылечыць хваробы і ўцешыць смуткі, ды дапаможа ўсім нам у Новым годзе прынесці яму ў дар любоў, веру і міласэрнасць.
Малітоўна жадаю ўсім, дарагія браты і сёстры, духоўных уцяшэнняў і шчодрай ласкі Божай. Няхай свята Нараджэння Хрыстова прынясе ў кожную сям’ю любоў і мір, якія з’яўляюцца крыніцай радасці і шчасця.
Протаіерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.

Святочныя службы ў храме Афанасія Брэсцкага пройдуць:
6 студзеня, 20.00 – Усяночная;
7 студзеня, 8.30 – Божая літургія.

Надрукавана ў №2 ад 06.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *