В Лесковичах прошёл районный турслёт. Победа — у команды райагросервиса

Актуалии Молодёжь Спорт

Дух рамантыкі і спаборніцтваў
У канцы мінулага тыдня ў Лескавічах павінны былі прайсці два турысцкія злёты. У чацвер на свой злёт сабраліся школьнікі. 12 каманд (амаль 150 удзельнікаў) гатовы былі паспаборнічаць за званне лепшых турыстаў. Толькі вось адразу пасля ўрачыстага адкрыцця з-за моцнага дажджу мерапрыемства прыйшлося спыніць.
*  *  *
У пятніцу распачаўся раённы турысцкі злёт моладзі, які прысвячаўся 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Свае каманды выставілі ўсяго толькі 5 арганізацый і прадпрыемстваў раёна –  ПМК-70, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, Обальскі керамічны завод і ААТ “Лаўжанскае”. Арганізавалі мерапрыемства аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА БРСМ і ФСК “Здароўе”.
На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму  райвыканкама А. У. Мазанкоў падкрэсліў, што турзлёт карыстаецца папулярнасцю   сярод моладзі. Андрэй Уладзіміравіч пажадаў спартыўных перамог удзельнікам турзлёту.
Спартыўна-турысцкую частку злёту ў пятніцу адкрылі спаборніцтвы па валейболе, футболе і тэхніцы веласіпеднага турызму. Упрыгожаннем футбольнага і валейбольнага турніраў сталі сустрэчы паміж камандамі  райаграсэрвісу і  аддзела адукацыі, спорту і турызму. Менавіта гэтыя каманды і разыгралі паміж сабой першае і другое месцы.
Вельмі насычанай стала субота. Адкрываў яе кантрольна-турысцкі маршрут. Нялёгкімі выдаліся пяць кіламетраў маршруту. Брод, купіны, тапаграфічныя знакі. Тут неабходна не толькі мець добрыя  турысцкія веды і падрыхтоўку, але і выдатна арыентавацца на мясцовасці.  І, трэба адзначыць, што ўсе каманды добра “разабраліся” з маршрутам. А лепшы вынік – у каманды аддзела адукацыі.
Па традыцыі арыгінальныя стравы прапанавалі канкурсанты падчас конкурсу кулінараў: першае месца аддадзена камандзе ПМК-70.
Удала былі падабраны пытанні на віктарыне “Дзякуй дзеду за Перамогу”. Удосталь  пасмяяліся і на жартоўнай эстафеце. Канат, імідж каманды, конкурс турысцкіх газет…
Пераможцамі сёлетняга турзлёту стала каманда “Шумілінскага райаграсэрвісу”, другое месца ў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, трэцяе – у ПМК-70.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №43 ад 06.06.2014 г.


1 комментарий по теме “В Лесковичах прошёл районный турслёт. Победа — у команды райагросервиса

  1. 5 команд, позор вам товарищи руководители предприятий!!!!!!!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *